Пошук

18.12.2024 14:00   Vatican News BY
Фота: Synod.va

17 снежня ў Ватыкане адбылося першае пасяджэнне XVI Звычайнай Рады Генеральнага Сакратарыята Сіноду Біскупаў, на якім абмеркавалі перспектывы ўкаранення сінадальнасці ў мясцовых Касцёлах.

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, падчас сустрэчы ксёндз П’еро Кода, генеральны сакратар Міжнароднай тэалагічнай камісіі, прадставіў даклад аб эклезіялагічных перспектывах Выніковага дакумента, які быў прыняты ўдзельнікамі XVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сіноду Біскупаў, што праходзіла з 2 да 27 кастрычніка, і зацверджаны Папам Францішкам.

Члены Рады абмеркавалі шэраг ініцыятыў і тэм для суправаджэння мясцовых Касцёлаў у засваенні Выніковага дакумента і ўкараненні яго рэкамендацый.

Генеральнаму Сакратарыяту было даручана распрацаваць праект, скіраваны на падрыхтоўку ў галіне сінадальнасці і на суправаджэнне Касцёлаў.

Завяршаючы сустрэчу,  Генеральны сакратар Сіноду Біскупаў кардынал Марыё Грэк нагадаў членам Рады пра іх ролю як «амбасадараў сінадальнасці ў сваіх мясцовых Касцёлах, каб народ Божы мог усё больш і больш любіць сінадальны Касцёл».

Наступная сустрэча Рады запланаваная на пачатак лютага 2025 года, калі будзе прадстаўлены распрацаваны праект.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця