Пошук

05.02.2025 14:27   Catholic.by

Тэкст дакумента ТУТ›››

Вашы Эксцэленцыі,
Глыбокапаважаныя святары і кансэкраваныя асобы,
Дарагія вернікі і ўсе людзі добрай волі,

з вялікай радасцю перадаю вам Выніковы дакумент 16-й Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў «Дзеля Касцёла сінадальнага: камунія, удзел, місія» на беларускай мове.

Над яго перакладам (з ангельскай мовы) працавалі Максім Фаміч і Анастасія Драгун, якім выказваю шчырую ўдзячнасць за ажыццяўленне гэтай важнай працы.

Рэдагаванне Выніковага дакумента і адпаведнасць перакладу згодна з арыгіналам здзейсніў кс. кан. д-р Ян Крэміс, старшыня Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ.

Выніковы дакумент складаецца з пяці частак. Першая частка — Сэрца сінадальнасці. Другая — Разам у чоўне Пятра — прысвечана пераўтварэнню адносінаў, якія будуюць хрысціянскую супольнасць. Трэцяя частка — На Тваё слова — вызначае тры цесна звязаныя паміж сабою практыкі: касцёльнае распазнаванне, працэсы прыняцця рашэнняў і культуру празрыстасці, справаздачнасці і ацэнкі. Чацвёртая частка — Багаты ўлоў – апісвае, як можна развіваць новыя формы абмену дарамі і ўмацавання сувязяў, што яднаюць нас у Касцёле. Нарэшце, пятая частка — Так і Я пасылаю вас — дазваляе зірнуць на першы крок, які неабходна зрабіць, каб падрыхтаваць усіх да місіянерскай сінадальнасці.

Жадаю ўсім нам не толькі пазнаёміцца з Выніковым дакументам праз уважлівае яго чытанне і вывучэнне, але і карыстацца яго ўказаннямі ў нашым жыцці і служэнні. Бо менавіта толькі тады, калі ўсе мы будзем клапаціцца, каб Касцёл у Беларусі быў па-сапраўднаму сінадальны, а ўсе яго станы, таварыствы і супольнасці, вернікі рознага ўзросту праз камунію, удзел і місіі будуць імкнуцца быць сапраўднымі хрысціянамі, якія дбаюць пра апостальства і евангелізацыю, мы закладзем надзейны падмурак будучага, сапраўды Хрыстовага, Касцёла.

 

З благаслаўленнем на плённую рэалізацыю сінадальнасці

Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB
Старшыня Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў
пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Абноўлена 05.02.2025 14:40
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.