Пошук

26.06.2023 12:45   Catholic.by

З чэрвеня на інтэрнэт-партале Святога Пасаду Vatican.va даступны тэкст Кодэкса кананічнага права з перакладам на беларускую мову.

Кодэкс кананічнага права — адзін з асноўных прававых дакументаў Каталіцкага Касцёла, які быў абнародаваны ў Ватыкане Папам Янам Паўлам ІІ амаль 40 гадоў таму, 25 студзеня 1983 года. Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі пры падтрымцы Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь арцыбіскупа Антэ Ёзіча пераклала Кодэкс Касцёла лацінскага абраду на беларускую мову, каб духавенства і ўсе зацікаўленыя маглі атрымаць доступ да кананічнага заканадаўства на сваёй мове.

Кодэкс быў выдадзены ў арыгінальнай лацінскай версіі і ўключае ў сябе ўсе абнаўленні, якія Каталіцкі Касцёл унёс за апошнія гады, асабліва падчас цяперашняга пантыфікату Папы Францішка.

Першае выдання Codex iuris canonici (Кодэкса кананічнага права) са зменамі, унесенымі ў апошні час Святым Пасадам у галоўны збор юрыдычных норм Касцёла лацінскага абраду з перакладам на беларускую мову, было прэзентавана ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 15 снежня мінулага года.

Паколькі Кодэкс з перакладам на беларускую мову быў выдадзены абмежаваным накладам, у выглядзе кнігі ён даступны адносна невялікаму колу чатачоў. Між тым цяпер, дзякуючы публікацыі на ватыканскім рэсурсе, кожны ахвотны можа пазнаёміцца з тэкстам дакумента ў перакладзе на беларускую мову.

Абноўлена 07.04.2024 19:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа