Пошук

25.06.2025 10:12   Паводле: sdb.by
Універсітэт Людвіга-Максіміліяна ў Мюнхене. Ілюстрацыйнае фота

Каталіцка-тэалагічны факультэт Універсітэта Людвіга-Максіміліяна ў Мюнхене (Германія) афіцыйна прысвоіў ступень доктара кананічнага права ксяндзу Віктару Гайдукевічу SDB, які паходзіць з Беларусі і з’яўляецца членам Таварыства Святога Францішка Сальскага.

Рашэнне было прынята пасля паспяховага завяршэння поўнага курса доктарскай падрыхтоўкі і абароны дысертацыі ў галіне кананічнага права.

Урачыстае завяршэнне працэдуры адбылося 23 чэрвеня пад старшынствам прэзідэнта ўніверсітэта прафесара доктара Бэрнда Хубэра і дэкана факультэта прафесара кананічнага права доктара Эльмара Гютгофа, аднаго з вядучых спецыялістаў у гэтай галіне.

Навуковае даследаванне было выканана ў межах VI кнігі кананічнага права «Карныя санкцыі ў Касцёле» з улікам актуальных аспектаў працэсуальнага права. У працы праведзены паглыблены аналіз развіцця кананічных нормаў у розных гістарычных рэдакцыях Кодэкса кананічнага права (1917, 1983, а таксама рэформа 2021 года) з улікам практыкі іх прымянення ў сучасным дысцыплінарным кантэксце.

Даследаванне спалучае тэарэтычную глыбіню з практычнай накіраванасцю і ўносіць важкі ўклад у развіццё сучаснай кананічнай юрыспрудэнцыі.

Абноўлена 25.06.2025 10:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця