Пошук

26.09.2025 11:26   Прэс-служба Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі / Фота: Кс. кан. Юрый Ясевіч / Catholic.by

25 верасня 2025 года ў Сапоцкіне прайшло 96-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.

У пасяджэнні ўзялі ўдзел Старшыня ККББ Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Генеральны сакратар ККББ біскуп Юрый Касабуцкі, Віцэ-старшыня ККББ біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, біскуп Андрэй Зноска, Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, біскуп эмэрыт Аляксандр Кашкевіч, біскуп эмэрыт Казімір Велікаселец.

Напярэдадні пасяджэння з 22 па 24 верасня ў рэкалекцыйным доме Caritas Гродзенскай дыяцэзіі ў Сапоцкіне біскупы перажылі рэкалекцыі, якія для іх правёў ксёндз канонік доктар Віктар Гайдукевіч SDB.

Падчас пасяджэння былі абмеркаваны шэраг бягучых пытанняў, якія датычаць рэлігінага жыцця Касцёла ў Беларусі. Была зацверджана Рада па прававых пытаннях пры ККББ, старшынёй якой з’яўляецца біскуп Андрэй Зноска, а дарадчыкамі ксёндз канонік Дзмітрый Пухальскі, ксёндз канонік доктар Віктар Гайдукевіч SDB, ксёндз канонік Аляксей Ляшко, ксёндз канонік Віталій Вайцяхоўскі.

У пасяджэнні таксама прынялі удзел прадстаўнікі Апостальскага Пасаду: Апостальскі Нунцый ў Беларусі арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа і Сакратар Нунцыятуры мансеньёр Кшыштаф Сэрока.

У сваёй прамове да біскупаў нунцый нагадаў прысутным іерархам аб важнай ролі сінадальнасці і празрыстасці ў служэнні ў Касцёле.

Пленарнае пасяджэнне завяршылася супольнай малітвай.

Сапоцкін, 25 верасня 2025 г.

Біскуп Юрый Касабуцкі
Генеральны Сакратар ККББ

Ксёндз канонік Юрый Ясевіч
Дапаможны Сакратар ККББ

Абноўлена 26.09.2025 22:17
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця