Пошук

27.07.2026 11:13   Тэкст і фота: Кс. Кірыл Бардонаў / Catholic.by

У суботу, 25 ліпеня, у мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы цэлебравалася святая Імша на англійскай мове, падчас якой мясцовая супольнасць развіталася з мансеньёрам Кшыштафам Сэрокам.

Ксёндз Кшыштаф Сэрока, які на працягу трох гадоў займаў пасаду сакратара Апостальскай нунцыятуры і Часовага паверанага ў Рэспубліцы Беларусь, завяршае сваю дыпламатычную місію ў нашай краіне. Яго чакае новае прызначэнне ў Дзяржаўным сакратарыяце Апостальскай Сталіцы.

Сімвалічна, што развітальная літургія прайшла менавіта ў дзень успаміну святога заступніка мансеньёра — святога Крыштафа.

Супольная малітва на англійскай мове аб'яднала шматлікіх вернікаў, сярод якіх былі як мясцовыя парафіяне, так і  госці з іншых месцаў. Усе прысутныя выказалі глыбокую ўдзячнасць святару за яго адданае і плённае служэнне ў Беларусі.

Напрыканцы Эўхарыстыі гучалі цёплыя словы падзякі і пажаданні Божага благаслаўлення на далейшым шляху дыпламатычнага і душпастырскага служэння.

Абноўлена 27.07.2026 11:40
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа