![](/3/images/news/2023/11/16624/2023-11-29-wef.jpg)
25 і 26 лістапада з братэрскім візітам у Беларусі знаходзіўся Генеральны настаяцель Ордэна кармэлітаў босых айцец Мігель Маркес Калле OCD.
Генеральны настаяцель наведаў усе супольнасці кармэлітаў у нашай краіне, сустрэўся з братамі і свецкімі кармэлітамі, а таксама ўдзельнічаў у мерапрыемствах, якія праходзілі ў гэтыя дні.
У першы дзень візіту айца Мігеля віталі кармэліты босыя ў Мядзелі (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).
Гэта была першая супольнасць на шляху падарожжа высокага госця. Браты, якія служаць у парафіі Маці Божай Шкаплернай распавялі пра супольнасць, Кальварыю, а таксама рэкалекцыйны дом і паказалі святыню. Айцец Мігель цікавіўся актуальнай сітуацыяй і планамі на будучыню, а таксама пажадаў плённага служэння ў гэтым важным кармэліцкім месцы ў Беларусі.
![](/3/images/news/2023/11/16624/2023-11-29-JUR_7993-lpin94ip.jpg)
Наступным пунктам візіту стала Нарач (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Мядзельскі дэканат), дзе 25 лістапада мясцовыя вернікі святкавалі адпустовую ўрачыстасць святога Андрэя Апостала, апекуна парафіі. Айцец Генерал узначаліў цэлебрацыю святой Імшы і правёў афіцыйную прэзентацыю ў Беларусі Апостальскай адгартацыі Папы Францішка C’est la сonfianсe — «Гэта давер» — з нагоды 150-годдзя з дня нараджэння святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса і Найсвяцейшага Аблічча.
Айцец Мігель коратка распавёў пра духоўную спадчыну святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса, а таксама падзяліўся сваім асабістым вопытам духоўнага сяброўства з гэтай Святой, якая з’яўляецца не толькі кармэліткай босай, але таксама Доктарам Касцёла і Апякункай каталіцкіх місіі.
Пасля абеда прайшла агульная сустрэча айца Мігеля з братамі з усіх супольнасцяў Беларусі. Генеральны настаяцель падвёў вынікі нядаўняй візітацыі, а таксама заахвоціў братоў да руплівага служэння ў еднасці з усім Касцёлам.
![](/3/images/news/2023/11/16624/2023-11-29-406013933_6830529390376941_1865131635622477777_n-lpin5at2.jpg)
Увечары 25 лістапада айцец Генерал у суправаджэнні Рэгіянальнага настаяцеля кармэлітаў босых у Беларусі айца Пятра Фраштэнгі OCD прыехаў у Гудагай (Гродзенская дыяцэзія). Пасля вячэры айцец Мігель бліжэй пазнаёміўся з братамі супольнасці і семінарыстам Паўлам Догелем. Супольная рэкрэацыя паспрыяла адпачынку пасля інтэнсіўнага дня.
Раніцай 26 лістапада айцец Генерал наведаў санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай і памаліўся разам з братамі ў інтэнцыі кармэліцкіх супольнасцяў ва ўсім свеце.
Прыбыўшы ў той самы дзень у Мінск, айцец Мігель узначаліў цэлебрацыю святой Імшы і прамовіў гамілію, жадаючы ўмацаваць духоўна парафіянаў і братоў. Урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету і літургічныя чытанні сталі зместам разважання манаскага настаяцеля, які заахвоціў сабраных да ажыццяўлення прынцыпаў Божага Валадарства ў асабістым жыцці і прыняцця Езуса Хрыста як Караля Любові.
Пасля абеду айцец Мігель сустрэўся з кармэліцкім свецкім ордэнам, які існуе ў Мінску. Госця цікавіла сітуацыя супольнасці, а таксама перспектывы развіцця свецкай галіны ордэна ў іншых частках Беларусі. Сам айцец Генерал распавёў сабраным пра дынамізм і надзеі свецкіх кармэлітаў у свеце.
![](/3/images/news/2023/11/16624/2023-11-29-406018446_7063898717007501_4840480968553228941_n-lpiqj120.jpg)
Кульмінацыйным пунктам нядзельнага святкавання стаў баль Усіх Святых, які арганізавалі пры парафіі. Айцец Генерал прымаў актыўны ўдзел, пераўвасобіўшыся ў свайго нябеснага заступніка — святога Арханёла Міхала.
На заканчэнне свайго візіту ў Мінску Генеральны настаяцель кармэлітаў босых сустрэўся з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Юзафам Станеўскім.
За кароткі, але багаты падзеямі візіт айца Мігеля падзякавала супольнасць кармэлітаў босых. «Няхай Арханёл Міхал дапамагае нашаму Айцу ў кіраванні кармэліцкім ордэнам, які прысутны ў мужчынскіх супольнасцях, жаночых кляўзуровых кляштарах, сярод свецкіх кармэлітаў, а таксама ў сэрцам усіх, хто карыстаецца духоўным багаццем Кармэлю», — пажадалі госцю прадстаўнікі ордэна кармэлітаў босых у Беларусі.
![](/3/images/previews/news/2023/11/16624/s-2023-11-29-405931197_7057361677661205_8436915492115649131_n-lpin51v0.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/11/16624/s-2023-11-29-405992225_7057361800994526_1514096790898639624_n-lpin56p1.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/11/16624/s-2023-11-29-406011426_7063900233674016_5820927414471203966_n-lpiqiqwy.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/11/16624/s-2023-11-29-406011426_7063898467007526_1906070311138929044_n-lpiqio4z.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/11/16624/s-2023-11-29-406161273_24396225626658474_4643790470303142570_n-lpirl2b3.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/11/16624/s-2023-11-29-406025136_6830529407043606_7446637196624734238_n-lpin5j3k.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/11/16624/s-2023-11-29-JUR_8093-lpinc8px.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/11/16624/s-2023-11-29-406011757_7063898987007474_1933742893987552289_n-lpiqivhi.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/11/16624/s-2023-11-29-406064242_7063900263674013_6629792939629705226_n-lpiqjb33.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/11/16624/s-2023-11-29-JUR_8079-lpinbp2o.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/11/16624/s-2023-11-29-406016214_7063899243674115_6325560900266138317_n-lpiqlcxu.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/11/16624/s-2023-11-29-JUR_7922-lpin72ns.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/11/16624/s-2023-11-29-JUR_7993-lpin94ip.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/11/16624/s-2023-11-29-405910876_7057361844327855_2904309577624084263_n-lpinhwkf.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/11/16624/s-2023-11-29-JUR_8043-lpinbdws.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/11/16624/s-2023-11-29-406055520_7063899637007409_6609039362441858497_n-lpiqj5vh.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/11/16624/s-2023-11-29-JUR_8027-lpinadew.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/11/16624/s-2023-11-29-406057582_7063899760340730_7967925329342298402_n-lpiqp6kt.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/11/16624/s-2023-11-29-JUR_8037-lpinb0vh.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/11/16624/s-2023-11-29-JUR_8152-lpind4as.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/11/16624/s-2023-11-29-pine0lk.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/11/16624/s-2023-11-29-JUR_8182-lpindnkg.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/11/16624/s-2023-11-29-406018446_7063898717007501_4840480968553228941_n-lpiqj120.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/11/16624/s-2023-11-29-JUR_8174-lpindbdf.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/11/16624/s-2023-11-29-JUR_8303-lpineigd.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/11/16624/s-2023-11-29-405759419_7063899400340766_7886778043240459918_n-1-lpiqqo16.jpg)
![](/3/images/news/2023/11/16624/2023-11-29-405931197_7057361677661205_8436915492115649131_n-lpin51v0.jpg)
![](/3/images/news/2023/11/16624/2023-11-29-405992225_7057361800994526_1514096790898639624_n-lpin56p1.jpg)
![](/3/images/news/2023/11/16624/2023-11-29-406011426_7063900233674016_5820927414471203966_n-lpiqiqwy.jpg)
![](/3/images/news/2023/11/16624/2023-11-29-406011426_7063898467007526_1906070311138929044_n-lpiqio4z.jpg)
![](/3/images/news/2023/11/16624/2023-11-29-406161273_24396225626658474_4643790470303142570_n-lpirl2b3.jpg)
![](/3/images/news/2023/11/16624/2023-11-29-406025136_6830529407043606_7446637196624734238_n-lpin5j3k.jpg)
![](/3/images/news/2023/11/16624/2023-11-29-JUR_8093-lpinc8px.jpg)
![](/3/images/news/2023/11/16624/2023-11-29-406011757_7063898987007474_1933742893987552289_n-lpiqivhi.jpg)
![](/3/images/news/2023/11/16624/2023-11-29-406064242_7063900263674013_6629792939629705226_n-lpiqjb33.jpg)
![](/3/images/news/2023/11/16624/2023-11-29-JUR_8079-lpinbp2o.jpg)
![](/3/images/news/2023/11/16624/2023-11-29-406016214_7063899243674115_6325560900266138317_n-lpiqlcxu.jpg)
![](/3/images/news/2023/11/16624/2023-11-29-JUR_7922-lpin72ns.jpg)
![](/3/images/news/2023/11/16624/2023-11-29-JUR_7993-lpin94ip.jpg)
![](/3/images/news/2023/11/16624/2023-11-29-405910876_7057361844327855_2904309577624084263_n-lpinhwkf.jpg)
![](/3/images/news/2023/11/16624/2023-11-29-JUR_8043-lpinbdws.jpg)
![](/3/images/news/2023/11/16624/2023-11-29-406055520_7063899637007409_6609039362441858497_n-lpiqj5vh.jpg)
![](/3/images/news/2023/11/16624/2023-11-29-JUR_8027-lpinadew.jpg)
![](/3/images/news/2023/11/16624/2023-11-29-406057582_7063899760340730_7967925329342298402_n-lpiqp6kt.jpg)
![](/3/images/news/2023/11/16624/2023-11-29-JUR_8037-lpinb0vh.jpg)
![](/3/images/news/2023/11/16624/2023-11-29-JUR_8152-lpind4as.jpg)
![](/3/images/news/2023/11/16624/2023-11-29-pine0lk.jpg)
![](/3/images/news/2023/11/16624/2023-11-29-JUR_8182-lpindnkg.jpg)
![](/3/images/news/2023/11/16624/2023-11-29-406018446_7063898717007501_4840480968553228941_n-lpiqj120.jpg)
![](/3/images/news/2023/11/16624/2023-11-29-JUR_8174-lpindbdf.jpg)
![](/3/images/news/2023/11/16624/2023-11-29-JUR_8303-lpineigd.jpg)
![](/3/images/news/2023/11/16624/2023-11-29-405759419_7063899400340766_7886778043240459918_n-1-lpiqqo16.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)