Пошук

28.11.2023 18:37   Тэкст: а. Юрый Кулай OCD / Фота: а. Юрый Кулай OCD (Нарач), Павел Догель (Гудагай) / Catholic.by

25 лістапада ў касцёле святога Андрэя, апостала, у Нарачы, дзе нясуць служэнне кармэліты босыя, адбылася афіцыйная прэзентацыя ў Беларусі Апостальскай адгартацыі Папы Францішка пад назвай на французскай мове C’est la сonfianсe — «Гэта давер» — з нагоды 150-годдзя з дня нараджэння святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса і Найсвяцейшага Аблічча.

У гэты дзень у нарачанскай парафіі святкавалі адпустовую ўрачыстасць, у якой узяў удзел Генеральны настаяцель Ордэна кармэлітаў босых айцец Мігель Маркес Калле OCD у межах свайго візіту ў Беларусь. Пасля ўрачыстай святой Імшы айцец Генерал правёў афіцыйную прэзентацыю згаданай Апостальскай адгартацыі Папы Францішка, абнародаванай 15 кастрычніка і ўжо перакладзенай на беларускую мову.

Айцец Мігель коратка распавёў пра духоўную спадчыну святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса, а таксама падзяліўся досведам свайго асабістага духоўнага сяброўства з гэтай Святой, якая з’яўляецца не толькі кармэліткай босай, але таксама Доктарам Касцёла і Апякункай каталіцкай місіі.

Набыць адгартацыю C’est la сonfianсe у перакладзе на беларускую мову можна ў выдавецтве Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Pro Christo», а таксама пры парафіяльных супольнасцях, дзе нясуць служэнне кармэліты босыя. Пераклад дакумента здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

На наступны дзень Генеральны настаяцель Мігель Калле наведаў супольнасць кармэлітаў босых у санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі, дзе нясуць служэнне таксама сёстры кармэліткі ад Дзіцятка Езуса.

 
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця