Пошук

22.11.2023 14:49   Catholic.by

21–22 лістапада 2023 года ў рэкалекцыйным доме пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) прайшло чарговае, 88-е Пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

У пасяджэнні ўзялі ўдзел Старшыня ККББ біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Віцэ-старшыня ККББ біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, Генеральны сакратар ККББ біскуп Юрый Касабуцкі, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч. На пасяджэнні таксама прысутнічалі Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч, сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Мінску ксёндз Кшыштаф Сэрока і Апостальскі адміністратар для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

Падчас пасядэння быў разгледжаны і прыняты пераклад літургічных тэкстаў для Рымскага Імшала з мэтай іх далейшага накіравання ў Апостальскую Сталіцу для зацвярджэння.

Быў выбраны дэвіз новага, 2024 пастырскага года: «Касцёльныя рухі ў евангелізацыі Беларусі».

Было абмеркавана пытанне падрыхтоўкі і святкавання юбілею 2025-годдзя хрысціянства.

Была разгледжана і прынятая прапанова правядзення Агульнабеларускай сустрэчы моладзі ў Браславе 23–24 жніўня 2024 года.

На пасяджэнні былі разгледжаны таксама іншыя бягучыя пытанні з жыцця Касцёла ў Беларусі.

Пасяджэнне завяршылася супольнай малітвай.

Навагрудак, 22 лістапада 2023 г.

Юрый Касабуцкі
Генеральны Сакратар ККББ

Кс. канонік Юрый Санько
Сакратар

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця