
15 кастрычніка апублікавана Апостальскага адгартацыя Папы Францішка пад назвай на французскай мове C’est la сonfianсe — «Гэта давер» — з нагоды 150-годдзя з дня нараджэння святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса і Найсвяцейшага Аблічча.
«Гэта давер і нічога, акрамя даверу, мае весці нас да Любові». Менавіта гэтымі словамі, якія былі напісаны ў верасні 1896 года святой Тэрэзай ад Дзіцятка Езуса і Святога Аблічча натхнілі назву Апостальскай адгартацыі, якую Папа Францішак прысвяціў Маленькай Тэрэзе з Лізьё.
- Апостальская адгартацыя Папы Францішка C’est la сonfianсe па-беларуску ТУТ>>>
Пераклад дакумента здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.