Пошук

07.10.2022 14:48   Catholic.by

У сувязі са з’яўленнем разнастайнай, часам супярэчнай, інфармацыі ў розных сродках масавай камунікацыі адносна здарэння ў касцёле святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) паведамляем:

  1. Пасля ўзгарання ў памяшканні сакрыстыі (прыбудова да касцёла), 26 верасня 2022 года, згодна з рашэннем камісіі па надзвычайных сітуацыях пры адміністрацыі Маскоўскага раёна горада Мінска (пратакол №5 ад 26 верасня 2022 г.) забараняецца эксплуатацыя будынка. У сувязі з гэтым вядзенне парафіяльнай дзейнасці ўскладняецца.
  2. Касцёльны камітэт парафіі стараецца весці канструктыўны дыялог з КУП «Мінская спадчына», якая з’яўляецца ўласнікам комплекса будынкаў Чырвонага касцёла (святыня і плебанія) на праве гаспадарчага вядзення, для хутчэйшай ліквідацыі наступстваў узгарання.
  3. Шукаюцца альтэрнатыўныя магчымасці для ўзнаўлення дзейнасці парафіяльнай супольнасці ў існуючых умовах.

Спадзяемся на плённае супрацоўніцтва з дзяржаўнымі структурамі рознага ўзроўня. Верым у тое, што святыня, якая была пабудавана вернікамі Каталіцкага Касцёла, і надалей будзе служыць вернікам. Спадзяемся, што ў найбліжэйшы час адновіцца жыццё парафіі.

Просім усіх вернікаў малітоўна падтрымаць парафіяльную супольнасць Чырвонага касцёла і прасіць Бога аб тым, каб аднаўленчыя працы ў сакрыстыі, у якой адбылося ўзгаранне, як найхутчэй завяршыліся.

Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Мінск, 7 кастрычніка 2022 г.

Абноўлена 10.10.2022 10:35
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа