Пошук

26.09.2022 09:49   Catholic.by
Фота: Mihail Gut / Вк

Уначы 26 верасня ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) здарыўся пажар.

Як было паведамлена ў тэлеграм-канале Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі, у 3.35 супрацоўнікам МНС паступіла паведамленне аб спрацоўванні пажарнай сігналізацыі ў Чырвоным касцёле ў Мінску. Высветлілася, што адбылося загаранне электраправодкі ў будынку.

У выніку здарэння пашкоджана маёмасць на плошчы каля 20 кв. м. Ніхто не пацярпеў. Як адзначаецца на рэсурсе МНС, у цяперашні момант высвятляюцца ўсе абставіны здарэння і ўдакладняецца нанесеная шкода.

На сёння касцёл святога Сымона і святой Алены ў Мінску часова зачынены, праводзяцца следчыя мерапрыемствы, набажэнствы ў святыні не адбываюцца.

Касцёльныя ўлады ў супрацоўніцтве з дзяржаўнымі ўладамі робяць усё неабходнае для таго, каб як найхутчэй зноў распачалося нармальнае жыццё парафіяльнай супольнасці.

Абноўлена 27.09.2022 20:13
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.