Традыцыйны кірмаш падчас Будслаўскага фэсту прапануе багаты выбар рознай рэлігійнай літаратуры. Паглядзелі, што можна набыць у фірмовых намётах выдавецтва Мінска-Магілёўскай архідыяэзіі «Pro Christo».
«Новы Запавет», «Кампендый Катэхізіса Каталіцкага Касцёла», «ЮКАТ», або моладзевы катэхізіс, новае выданне малітоўніка «Ойча наш», «Чысцец у зямным жыцці», «Рыцар Беззаганнай» і іншыя цікавыя кнігі для дзяцей і моладзі, а таксама каляндар на наступны, 2023 год, прысвечаны святым і благаслаўлёным нашай краіны; навэнны і малітвы да святых — вось далёка не поўны пералік тых выданняў, якія, напэўна, зацікавяць многіх чытачоў рознага ўзросту і будуць карыснымі ў духоўным сталенні.
Акрамя таго, тут жа прапануюцца папяровыя накладкі ад ветру для свечак.
На ўрачыстасцях у Будславе ёсць магчымасць не толькі набыць літаратуру і рэлігійныя прадметы, але і падпiсацца на каталіцкія часопісы «Аve Maria» і «Наша вера».
Фірмовыя намёты выдавецтва «Pro Christo», дзе падчас фэсту прапануецца літаратура па спецыяльных цэнах, знаходзяцца справа, калі глядзець ад касцёла (насупраць Дома культуры), адразу за намётам Будслаўскага санктуарыя.