У выдавецтве Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Pro Christo» падрыхтаваны каляндар на 2023 год, прысвечаны святым і благаслаўлёным, лёс якіх звязаны з нашай краінай.
У прадмове да календара Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі напісаў: «Калі Бог будзе знаходзіцца ў цэнтры нашай увагі, тады кожны наш звычайны ўчынак будзе мець сэнс.
Кожны дзень трэба пачынаць свой шлях нанава, нягледзячы на цяжкасці і падзенні, а імкнуцца да святасці трэба ўсюды і ў кожную хвіліну. Дастаткова таго, каб усё, што мы будзем рабіць, мы рабілі з Богам і ў Яго Імя!»
Старонкі календара ўпрыгожаны выявамі святых і благаслаўлёных, змешчаны малітвы да іх.
У календары пададзены ўсе абавязковыя святы і ўрачыстасці, успаміны святых і благаслаўлёных, якія адзначаюцца ў Каталіцкім Касцёле, а таксама асноўныя даты праваслаўных святкаванняў.
Каляндар можна набыць па спецыяльным кошце падчас фэсту ў Будславе 1–2 ліпеня ў фірмовых намётах выдавецтва «Pro Christo».