Пошук

29.06.2022 15:36   Catholic.by

У выдавецтве «Pro Christo» ўбачыла свет кніга сястры Анны Чайкоўскай WDC «Чысцец у зямным жыцці».

«Ці можа чалавек пазбегнуць кары за свае грахі? Не. Аднак ён можа прайсці праз ачышчэнне падчас зямнога жыцця, а не толькі пасля смерці», — зазначае аўтарка, якая з’яўляецца сузаснавальніцай супольнасці дапамогі душам чысцовым.

У кнізе распавядаецца пра духоўныя сродкі ачышчэння чалавечай душы ад граху і яго наступстваў.

Касцёл вучыць, што пасля смерці чалавечая душа, якая мае патрэбу ў ачышчэнні, праходзіць працэс перамены ў чысцы, аднак яшчэ ў зямным жыцці чалавек можа сфармаваць сваё сэрца паводле прыкладу і падабенства Божага Сэрца, каб у хвіліну смерці ўдзельнічаць у поўнай радасці дзяцей Божых. Аўтар паказвае, як душа можа дасягнуць гэтага праз святыя сакрамэнты, адпусты, адарацыю, слуханне Божага слова, прабачэнне, яднанне сваіх цярпенняў з мукаю Хрыста і праз шматлікія іншыя духоўныя практыкі.

У другой частцы кнігі змешчаны сведчанні тых, хто меў містычны досвед сустрэчы з душамі ў чысцы і распавёў пра гэта ў сваіх аўтабіяграфіях, дзённіках, успамінах.

Кнігу можна набыць па спецыяльным кошце падчас фэсту ў Будславе 1–2 ліпеня ў фірмовых намётах выдавецтва «Pro Christo».

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця