№ 5/P/21
Віцебск, 3 чэрвеня 2021г.
ДЭКРЭТ
Ва ўспамін св. Юзафа рамесніка Папа Францішак дадаў у тэкст Літаніі да святога Юзафа сем новых заклікаў: Custos Redemptoris, Serve Christi, Minister salutis, Fulcimen in difficultatibus, Patrone exsulum, Patrone afflictorum, Patrone pauperum (Дэкрэт Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў №133/21 ад 1 мая 2021г.).
Гэтым дэкрэтам Канферэнцыя Біскупаў зацвярджае пераклад на беларускую мову новых заклікаў (Ахоўнік Адкупіцеля, Слуга Хрыста, Слуга збаўлення, Падтрымка ў цяжкасцях, Апякуне выгнаннікаў, Апякуне церпячых, Апякуне бедных) з мэтаю іх літургічнага ўжытку, здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ.
Мінск, 3 чэрвеня 2021г.,
Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста
Біскуп Алег Буткевіч
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Старшыня Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ