Пошук

19.01.2022 09:39   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява з адкрытых крыніц

Айцы кармэліты запрашаюць усіх ахвотных на рэкалекцыі, якія адбудуцца з 25 па 27 лютага (пятніца – нядзеля) у мядзельскім рэкалекцыйным доме.

Духоўныя практыкаванні па методыцы Lectio Divina грунтуюцца на ўважлівым чытанні Божага слова і разважанні над ім у кантэксце ўласнага жыцця.

Рэкалекцыі дапамогуць нанава адкрыць жывое і дзейснае Божае Слова і жыць ім.

Правядзе духоўныя практыкаванні айцец Пётр Фраштэнга OCD.

Прыблізны план рэкалекцый і распарадак духоўных практыкаванняў у 2022 годзе ТУТ>>>

Адрас: г. Мядзел, вул. Міра 6/1

Атрымаць больш інфармацыі і запісацца на рэкалекцыі можна па тэлефоне:
+375 44 589 68 98 (+вайбер) — айцец Аляксандр Стока OCD, адказны за пакліканні ў Рэгіянальным Вікарыяце Кармэлітаў Босых у Беларусі.

Абноўлена 19.01.2022 10:13
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.