Пошук

21.12.2021 13:01   Catholic.by

Рэгіянальны вікарыят Ордэна Кармэлтаў Босых у Беларусі жадае ўключыцца ў агульную тэму Пастырскага года 2022: «Праз адзінства, удзел і місію да Касцёла-супольнасці». З гэтай мэтай у доме манаскай супольнасці ў Мядзелі пройдуць некалькі курсаў тэматычных рэкалекцый.

Распарадак рэкалекцый у 2022 годзе

  • 1–9 студзеня — рэкалекцыі для Кангрэгацыі Сясцёр Кармэлітак Дзіцяткі Езуса
  • 11–13 лютага — рэкалекцыі для юнакоў аб распазнанні паклікання і выбару жыццёвага шляху. Тэма: «Не бойся пайсці за Хрыстом!»
  • 25–27 лютага — кармэліцкія рэкалекцыі. Тэма: Lectio Divina (чытанне і разважанне над Божым Словам).
  • 1–3 мая — кармэліцкія рэкалекцыі. Тэма: «Асаблівасці кармэліцкай малітвы»
  • 9–12 чэрвеня — рэкалекцыі для юнакоў аб распазнанні паклікання. Тэма: «Адвага і давер Божаму пакліканню»
  • 22–27 жніўня — рэкалекцыі для сясцёр законных
  • 19–22 верасня — рэкалекцыі для святароў.
  • 18–20 лістапада — кармэліцкія рэкалекцыі. Тэма: «Умова добрай малітвы паводле святой Тэрэзы ад Езуса».

Прыкладны план рэкалекцый

  • пятніца
    • 18.00 – святая Імша
    • 19.00 – вячэра
    • 20.00 – знаёмства з удзельнікамі рэкалекцый, арганізацыйная сустрэча, І канферэнцыя
    • 21.00 – камплета, вечаровыя малітвы
  • субота
    • 7.30 – Ютрань, ранішнія малітвы
    • 8.00 – святая Імша
    • 9.00 – снеданне
    • 10.00 – ІІ канферэнцыя
    • 11.30 – адарацыя, унутранная малітва
    • 13.00 – абед
    • 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці, ІІІ канферэнцыя
    • Час для споведзі і духоўнай размовы
    • 17.45 – Нешпары, унутраная малітва
    • 19.00 – вячэра
    • 20.30 – Камплета, магчымасць адарацыі да 21.30
  • нядзеля
    • 8.00 – Ютрань, унутраная малітва
    • 9.00 – снеданне
    • 10.30 – святая Імша
    • 12.00 – падсумаванне рэкалекцый
    • 13.00 – абед, заканчэнне рэкалекцый

Рэкалекцыйны дом кармэлітаў босых у Мядзелі заўсёды адчынены для індывідуальных рэкалекцый.

Атрымаць больш інфармацыі і запісацца на рэкалекцыі можна па тэлефоне:

+375 44 589 68 98 (+вайбер) — айцец Аляксандр Стока OCD

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа