Пошук

13.01.2022 15:01   Catholic.by

Айцы кармэліты запрашаюць ахвотных юнакоў ад 14 гадоў на рэкалекцыі аб распазнанні паклікання і выбары жыццёвага шляху.

У мядзельскім рэкалекцыйным доме 11–13 лютага (з пятніцы па нядзелю) адбудуцца рэкалекцыі для юнакоў, якія стаяць перад выбарам далейшага жыццёвага шляху і задумваюцца над Божым пакліканнем.

Тэма духоўных практыкаванняў: «Не бойцеся пайсці за Хрыстом».

Удзел у рэкалекцыях могуць узяць усе ахвотныя ад 14 гадоў.

Распачацце рэкалекцый у пятніцу а 19-й гадзіне.

Прыблізны план рэкалекцый і распарадак духоўных практыкаванняў у 2022 годзе ТУТ>>>

Адрас: г. Мядзел, вул. Міра 6/1

Атрымаць больш інфармацыі і запісацца на рэкалекцыі можна па тэлефоне:
+375 44 589 68 98 (+вайбер) — айцец Аляксандр Стока OCD, адказны за пакліканні ў Рэгіянальным Вікарыяце Кармэлітаў Босых у Беларусі.

Абноўлена 19.01.2022 09:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа