Пошук

14.10.2021 11:31   Catholic.by

5–7 лістапада адбудуцца рэкалекцыіі для сужонкаў ад руху «Сужэнскія Сустрэчы». Месца правядзення — Навагрудак, рэкалекцыйны дом пры касцёле святога Міхала Арханёла.

Арганізатары запрашаюць да ўдзелу перадусім сем’і з Мінска, Гродна і Гродзенскай вобласці, а таксама з усёй Беларусі.

Унікальная аўтарская праграмма рэкалекцый ужо 18 гадоў дапамагае сужонкам з Беларусі не толькі выходзіць са шматлікіх крызісаў сужэнскага жыцця, але і далей паглыбляць свае адносіны, абнаўляць пачуцці, рабіць пэўныя крокі насустрач адзін аднаму, насустрач сваім дзецям, блізкім і іншым людзям.

Для маладых сем’яў гэтыя рэкалекцыі могуць стаць надзейным фундаментам для будавання моцных, здаровых адносін.

Сужонкі, якія мараць пра шчасце сваёй сям’і, змогуць перажыць неверагодную эмацыйную блізкасць, паглыбіць давер, разуменне адно аднаго і абнавіць сваю любоў. Кожны наш высілак для умацавання сужэнскай сувязі, для сапраўднага клопату аб адносінах, для паглыблення ўзаемапаразумення, шчырасці і цеплыні дае неверагодныя плады ў сем’ях удзельнікаў.

Нашыя сем’і нарадзіліся для таго, каб быць шчаслівымі і адчуваць смак і радасць сваіх адносін. Але гэта патрабуе ад сужонкаў пэўнага клопату пра свае адносіны на кожным этапе жыцця: і калі толькі стварылі сям’ю і вучацца сумеснай штодзённасці, і калі нараджаецца першае дзіцятка і адбываецца пэўная рэвалюцыя ў адносінах, а таксама калі яшчэ і яшчэ нараджаюцца дзеці і часу адзін для аднаго амаль што не застаецца, а потым дзеці падрастаюць і ствараюць свае сем’і, і зноў настае новы этап, калі патрэбна аднаўляць эмацыйную сувязь…

Але як гэта рабіць? Як на працягу жыцця працаваць над сваімі адносінамі, паглыбляць іх, «рэмантаваць», а бывае, і ўваскрашаць у канкрэтных сітуацыях? У якім кірункку рухацца?

«Сужэнскія сустрэчы» прапануюць вельмі канкрэтны інструмент — дыялог, які пасля рэкалекцый удзельнікі змогуць самастойна выкарыстоўваць у сваёй штодзённасці, каб будаваць не толькі адносіны паміж сабою, але і з дзецьмі, роднымі, калегамі па працы і іншымі людзьмі.

Усе неабходныя сродкі бяспекі падчас правядзення рэкалекцый будуць забяспечаны: колькасць уздельнікаў строга абмежавана, масачны рэжым, сродкі дэзінфекцыі і г.д.

  • Рэкалекцыі распачынаюца ў пятніцу 5 лістапада ў 18.00, заканчваюцца ў нядзелю 7 лістапада каля 15.00.
  • У рэкалекцыях абавязковы ўдзел абодвух сужонкаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме.
  • Запрашаюцца ўсе, хто гатовы працаваць над сваімі сужэнскімі адносінамі, незалежна ад узросту, канфесійнай прыналежнасці і рэлігійнай актыўнасці: і тыя, хто толькі распісаліся ў ЗАГСе, і тыя, хто жыве ў касцёльным шлюбе.
  • Адрас: г. Навагрудак, вул.Савецкая 2, новы рэкалекцыйны дом пры касцёле святога Міхала Арханёла.
  • Запіс па тэлефоне: +375 (29) 652 11 44

Сем’і, якія ўдзельнічалі ў рэкалекцыях «Сужэнскіх сустрэч», дзеляцца сваімі сведчаннямі:

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа