26–28 сакавіка ў Баранавічах пройдуць рэкалекцыі для сем’яў па ўнікальнай аўтарскай праграмме руху «Сужэнскія сустрэчы».
Як адзначаюць арганізатары, пра сужэнскія адносіны неабходна клапаціцца незалежна ад узросту сям’і, каб сужонкі ў радасці і ў горы заставалася згуртаванымі і любячымі.
«Кожная сям’я нарадзілася для таго, каб быць шчаслівай», — сцвярджаюць арганізатары.
Удзельнікі рэкалекцый пазнаюць унікальныя прынцыпы дыялогу — інструмента будавання адносін, выхаду з крызісаў сужэнскага жыцця, паглыблення ўзаемаразумення і павагі, аднаўлення цеплыні і еднасці.
Выкарыстанне гэтага інструмента ў штодзённасці дазволіць сужонкам:
- глыбей перажываць радасць сужэнскага жыцця
- выходзіць са складаных, канфліктных і часам безнадзейных сітуацый
- дапаможа будаваць шчырыя і трывалыя адносіны паміж сабою, з дзецьмі і іншымі людзьмі.
Запрашаюцца ўсе, хто гатовы працаваць над сваімі сужэнскімі адносінамі, незалежна ад узросту, канфесійнай прыналежнасці і рэлігійнай актыўнасці, тыя, хто мае касцёльны шлюб (вянчаўся), і тыя, хто толькі распісаўся ў ЗАГСе.
Пачатак рэкалекцый 26 сакавіка ў 18.00, заканчэнне — 28 сакавіка каля 15.00.
Арганізатары гарантуюць захаванне ўсіх мер бяспекі ва ўмовах пандэміі (маскі, адлегласць, дэзінфікуючыя сродкі).
Адрас:
г. Баранавічы,
вул. Шаўчэнкі, 6.
Папярэдні запіс абавязковы!
Нумары тэлефонаў для запісу:
+375 (29) 529 93 50 — Аляксандр
+375 (29) 644 26 05 — Святлана
Вашай увазе прапануем сведчанні сем’яў, якія ўдзельнічалі ў рэкалекцыях руху «Сужэнскія сустрэчы»: