З 27 па 29 лістапада ў Баранавічах пройдуць рэкалекцыі ад руху «Сужэнскія сустрэчы» для сем’яў па ўнікальнай аўтарскай праграме. Арганізатары гарантуюць захаванне ўсіх мер засцярогі пры каранавірусе (маскі, адлегласць, дэзінфікуючыя сродкі).
«Сужэнскія адносіны патрабуць штодзённай падпіткі. Яны вартыя таго, каб пра іх клапаціліся, незалежна ад узросту. Бо менавіта ваша сям’я нарадзілася, каб быць шчаслівай. А для дасягнення гэтай мэты трэба вельмі старацца і ў радасці, і ў цяжкасцях», — адзначаюць арганізатары.
Падчас рэкалекцый удзельнікі даведаюцца пра тое, як дыялог з яго ўнікальнымі прынцыпамі становіцца інструментам будавання адносін, выхаду з крызісаў сужэнскага жыцця, паглыблення ўзаемаразумення, павагі і аднаўлення цеплыні і еднасці.
Пасля гэты інструмент можна будзе выкарыстоўваць самастойна ў сваёй штодзённасці:
- каб глыбей перажываць радасць сужэнскага жыцця
- каб выходзіць са складаных, канфліктных і падчас безнадзейных сітуацый
- каб будаваць шчырыя і трывалыя адносіны паміж сабою, з дзецьмі і іншымі людзьмі
Таксама рэкалекцыі дапамогуць не толькі адказаць на пытанні, але і знайсці выйсце, калі:
- губляеце цеплыню адносін;
- не ведаеце, куды схавалася каханне, прыемныя словы, узаемная падтрымка;
- марыце аб глыбокім узаемаразуменні і шчаслівай штодзённасці;
- крызіс сужэнскага жыцця;
- толькі стварылі сям’ю і хочаце будаваць яе на моцным падмурку;
- хочаце паглыбіць сваю любоў.
Запрашаюцца ўсе, хто гатовы працаваць над сваімі сужэнскімі адносінамі, незалежна ад узросту, канфесійнай прыналежнасці і рэлігійнай актыўнасці: і тыя, што толькі распісаліся ў ЗАГСе, і тыя, хто жыве ў шлюбе.
Рэкалекцыі распачнуцца 27 лістапада ў 18.00, скончацца 29 лістапада каля 15.00.
Адрас: Баранавічы, вул. Шаўчэнкі, 6.
Папярэдні запіс абавязковы.
Нумары для запісу:
+375 29 529 93 50 Аляксандр
+375 29 644 26 05 Святлана
Сем’і, якія таксама ўдзельнічалі ў рэкалекцыях «Сужэнскіх сустрэч», дзеляцца сваімі сведчаннямі:
Гісторыя сям’і Яўгена і Вольгі Хілько>>>
Гісторыя сям’і Мікалая Цяцёркіна і Ганны Якубчык>>>
Гісторыя сям’і Ганны і Юрыя Лугаўцовых>>>
Гісторыя сям'і Паўла і Алы Малеваннікавых>>>