Пошук

21.02.2020 15:47   Catholic.by

Рэкалекцыі «Сужэнскіх сустрэч» для сем’яў па ўнікальнай аўтарскай праграме пройдуць з 6 па 8 сакавіка ў Баранавічах і з 20 па 22 сакавіка ў Мінску.

Cужэнцы запрашаюцца скарыстацца адной з гэтых магчымасцяў для сваёй сям’і, каб умацаваць і паглыбіць свае сужэнскія адносіны. Да восені магчымасці перажыць іх у Мінску больш не будзе.

Падчас рэкалекцый удзельнікі атрымаюць рэальны інструмент для будавання сваіх адносін, якім змогуць карыстацца ў штодзённасці, нават у тых сітуацыях, якія сёння здаюцца вельмі цяжкімі і амаль не пакідаюць надзеі.

Запрашаюцца таксама тыя, хто хоча ўліць у свае адносіны новае дыханне, свежасць, аднавіць цеплыню і еднасць. Маладыя сем’і змогуць закласці моцны падмурак для сваіх маладых адносін і паглыбіць узаемаразуменне.

Некалькі водгукаў ад удзельнікаў мінулых рэкалекцый, якія могуць крыху раскрыць пачуцці, з якімі сем’і вяртаюцца дадому:

  • «Адчуваю цяпло ўнутры сябе, стаў бліжэй да сваёй жонкі. Час ідзе, побыт, дзеці — і паступова забываеш, навошта ты наогул з гэтым чалавекам. У галаве толькі праблемы. Рэкалекцыі дапамаглі ўспомніць лёгкасць і адкрытасць адно перад адным. Перад алтаром здавалася, што быць сям’ёй проста, але адносіны — гэта праца... Зараз ганаруся сваёй жонкай, сабой і нашымі намаганнямі».
  • «Адчуваем пачуцці спакою, задавальнення, шчырасці. Вяртаемся з добрымі думкамі, дасталі знутры сваю любоў, і адносіны стануць лепшымі».
  • «Перажыў тут пачуцці, падобныя да пачуццяў у самыя значныя моманты майго жыцця: як пры шлюбе, нараджэнні дзіцяці і г.д… Пачуццё вялікага адзінства з жонкай. Вяртаюся з цвёрдым намерам змяняць сваё жыццё».
  • «З’явілася пачуццё надзеі. Ведаем, у якім кірунку рухацца. Рэкалекцыі дапамаглі мне паглядзець на мяне саму і маё праўдзівае стаўленне да мужа. Убачыла сябе ў праўдзе. З’явілася жаданне змяняцца самой, а не пастаянна змяняць іншых».
  • «Калі маем трох дзяцей, то зусім забыліся пра сябе, тым больш пра дзяленне сваімі пачуццямі. Цяпер я нарэшце зразумела, чаго нам так не хапала. Ад’язджаю з упэўненасцю, натхненнем, з надзеяй на перамены».
  • «Паміж сабой з’явілася адкрытасць і блізкасць, магчымасць адкрыта гаварыць. Дадому ад’язджаем з прыемным багажом, з усведамленнем неабходнасці і далей працаваць над адносінамі, будуючы наш сужэнскі дыялог».

На якія пытанні дапамагаюць адказаць рэкалекцыі «Сужэнскіх сустрэч»?

  • Губляеце цеплыню адносін?
  • Не ведаеце, куды схавалася каханне? прыемныя словы? узаемная падтрымка?
  • Марыце аб глыбокім узаемаразуменні і шчаслівай штодзённасці?
  • Крызіс сужэнскага жыцця?
  • Толькі стварылі сям’ю і хочаце будаваць яе на моцным падмурку?
  • Хочаце паглыбіць сваю любоў?

Сужэнскія рэкалекцыі — выдатная пляцоўка для адказу на ўсе гэтыя пытанні.

Кожны з нас сапраўды марыць аб шчаслівым сужэнстве, як у момант яго стварэння, так і пасля 1...5...10...20...25…50…гадоў сужэнскага жыцця. Так і мае быць! Бо кожная наша сям’я нарадзілася, каб быць шчаслівай.

Але што мы робім для нашага сямейнага шчасця? Ці ведаем інструменты для паглыблення сваіх сужэнскіх адносін? Ці клапоцімся і ўмацоўваем адно аднаго? Ці маем сілы прабачыць і ісці далей? І такіх пытанняў можна паставіць вельмі шмат. Запрашаем сем’і пашукаць адказы і выкарыстаць гэты час на ўмацаванне сваіх сужэнскіх адносін.

У рэкалекцыях абавязковы ўдзел абаіх сужэнцаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме.
Запрашаюцца ўсе, хто гатовы працаваць над сваімі сужэнскімі адносінамі, незалежна ад узросту, канфесійнай прыналежнасці і рэлігійнай актыўнасці: і тыя, што толькі распісаліся ў ЗАГСе, і тыя, хто жыве ў шлюбе.

У Баранавічах рэкалекцыі пройдуць: з 6 па 8 сакавіка. Адрас: вул. Шаўчэнкі, 6. 

У Мінску рэкалекцыі пройдуць: 20 сакавіка ў 18.00, заканчэнне 22 сакавіка каля 15.00. Адрас: в. Ляскоўка, цэнтр «Карытас» (каля Бараўлянаў).

Усім неабходным удзельнікі будуць забяспечаны (асабісты нумар з санвузлом, трохразовае харчаванне, кава-паўзы).

Папярэдні запіс абавязковы. Колькасць месцаў абмежаваная.

Нумары для запісу на рэкалекцыі ў Баранавічах:

+375 29 529 93 50 Аляксандр
+375 29 644 26 05 Святлана

Нумар для запісу на рэкалекцыі ў Мінску:

+375 29 652 11 44 А1 (Velcom)

Сем’і, якія таксама ўдзельнічалі ў рэкалекцыях «Сужэнскіх сустрэч», дзеляцца сваімі сведчаннямі:

Абноўлена 21.02.2020 15:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця