З 25 па 27 кастрычніка ў Мінску і ў Браславе адначасова пройдуць рэкалекцыі «Сужэнскіх cустрэч».
Для ўдзельнікаў гэтага касцёльнага сямейнага руху вельмі важна, каб як мага больш сем’яў з розных куткоў Беларусі мелі магчымасць перажываць духоўныя практыкаванні па ўнікальнай праграмме і атрымліваць ад гэтага багаты плён e сваіх сужэнскіх адносінах.
Удзельнікі руху, якія на ўласным вопыце пераканаліся ў эфектыўнасці сустрэч, сардэчна запрашаюць сем’і перажыць супольныя рэкалекцыі як сустрэчу адно з адным і з Богам.
Упершыню з’явілася магчымасць зрабіць гэта ў Браславе. Адначасова рэкалекцыі пройдуць таксама ў Мінску, таму ў жадаючых далучыцца ёсць цудоўны выбар.
Папярэдні запіс абавязковы!
Сужэнскія рэкалекцыі — унікальны шанц для кожнай сям’і
Унікальная аўтарская праграма сужэнскіх рэкалекцый дапамагае па-новаму паглядзець адно на аднаго і на свае сужэнскія адносіны, аднавіць свае пачуцці і зрабіць пэўныя крокі па выхаду з крызісаў сужэнскага жыцця. Для маладых сем’яў гэта стане моцным падмуркам для будавання сваіх сужэнскіх адносін.
Што дае ўдзел у рэкалекцыях?
Кожны з нас стварае сям’ю, каб быць шчаслівым, адчуваць падтрымку, дарыць цеплыню і любоў. Кожны разумее гэтае шчасце па-свойму, але ўсе мы шукаем і чакаем менавіта яго. Cужэнскі ўікэнд дае яркае святло мужу і жонцы на гэтую дарогу адно да аднаго, дапамагае адрадзіць важную эмацыйную сувязь паміж сужонкамі, дае магчымасць узбагаціць здаровыя адносіны, асвяжыць тыя адносіны, дзе згасла рамантыка, закраліся крыўды і неразуменне.
- Хочаце адчуваць сябе шчаслівай сям’ёй, а не суседзямі пад адным дахам?
- Марыце клапаціцца аб сваім сужэнстве?
- Шукаеце шляхі выхаду з крызісу сямейнага жыцця?
Прапануем перажыць гэтыя рэкалекцыі ў духу дыялогу і напоўніць сваё сямейнае жыццё новым сэнсам. Удзельнікі атрымаюць сапраўдны інструмент, якім змогуць карыстацца кожны дзень у сваім сямейным жыцці.
У рэкалекцыях абавязковы ўдзел абодвух сужонкаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме. Усім неабходным удзельнікі будуць забяспечаны.
Запрашаюцца ўсе сем’і, незалежна ад канфесійнай прыналежнасці — і католікі, і праваслаўныя, і нават непрактыкуючыя хрысціяне; як тыя, хто жыве ў шлюбе, так і тыя, хто толькі распісаны ў ЗАГСе.
У Мінску:
- пачатак 25 кастрычніка ў 18.00
- заканчэнне — 27 кастрычніка каля 15.00
Адрас: в. Ляскоўка, цэнтр «Карытас» (каля Бараўлянаў).
У Браславе:
- пачатак 25 кастрычніка ў 18.00
- заканчэнне — 27 кастрычніка каля 15.00.
Адрас: вул. Гагарына 31А (кляштар сясцёр эўхарыстак у Браславе)
Тэлефоны для запісу на рэкалекцыі:
+375 (29) 779 19 03 — Вольга
+375 (29) 250 06 99 — Аляксандр
Сем’і, якія ўдзельнічалі ў такіх рэкалекцыях, дзеляцца сваімі сведчаннямі: