Айцы марыяне запрашаюць 2–3 жніўня ў Росіцу на юбілейную сустрэчу, прысвечаную 20-й гадавіне беатыфікацыі мучанікаў Юрыя і Антонія. Таксама сёлета святыня ў Росіцы будзе абвешчана санктуарыем Благаслаўлёных пакутнікаў з Росіцы Віцебскай дыяцэзіі.
Урачыстасці ў гонар благаслаўлёных святароў-марыянаў, як заўсёды, распачнуцца вечарам у пятніцу. Малітоўная праграма будзе працягвацца ўсю ноч і скончыцца ў суботу святой Імшой а 11-й гадзіне.
Плануецца, што ў Росіцу традыцыйна пойдуць пешыя пілігрымкі. Усе жадаючыя запрашаюцца прыняць у іх удзел:
- Полацк – Росіца (4 дні) — з 30 ліпеня па 2 жніўня, запіс: а. Аляксандр Жарнасек МІС, +375 29 713 02 33;
- Друя – Росіца (3 дні) — з 31 ліпеня па 2 жніўня, запіс: а. Канстанцін Гушча МІС, +375 44 495 50 54.
Прыехаць у Росіцу, якая знаходзіцца ў памежнай зоне, можна, маючы пры сабе пашпарт.
Праграма ўрачыстасцяў
2 жніўня
- 18.00 — святая Імша для пілігрымаў
- 19.40 — Акафіст (вернікі Грэка-Каталіцкай Царквы)
- 20.30 — Ружанец з разважаннямі, радасныя таямніцы. Праводзяць пілігрымы з Друі
- 21.50 — Нешпары за памерлых
- 22.30 — адарацыя (малітва праслаўлення)
3 жніўня
- 00.00 — урачыстая святая Імша
- 02.00 — працэсія на пляц мучаніцтва і адарацыя Крыжа
- 03.00 — росіцкі Крыжовы шлях
- 06.00 — Гадзінкі да Найсвяцейшай Панны Марыі
- 07.00 — Літургія ўсходняга абраду (вернікі Грэка-Каталіцкай Царквы)
- 08.00 — Ютрань
- 09.00 — Ружанец з разважаннямі, балесныя таямніцы. Праводзяць пілігрымы з Полацка
- 10.00 — адарацыя, споведзь
- 11.00 — урачыстая святая Імша Te Deum laudamus
Глядзі таксама: