Пошук

27.10.2026 18:14   Catholic.by

«Чысты чысцец» — малітоўная ініцыятыва айцоў марыянаў у Беларусі. Яна дзейнічае круглы год, з асаблівым акцэнтам на лістапад.

Месяц лістапад — гэта асаблівы час, калі мы ўзгадваем усіх, хто ўжо адышоў да вечнасці. Святы Станіслаў Папчынскі (1631–1701), заснавальнік Кангрэгацыі айцоў марыянаў, асабліва заахвочваў вернікаў маліцца за памерлых, якія патрабуюць ачышчэння.

Марыяне працягваюць гэтае служэнне, запрашаючы ўсіх вернікаў да малітвы, міласэрнасці і надзеі на вечнае жыццё. 

З гэтай нагоды айцы марыяне падрыхтавалі спецыяльную малітоўную анлайн-ініцыятыву «Чысты чысцец».

Кожны жадаючы можа далучыцца да яе па спасылцы ТУТ>>>

Пры ўваходзе на старонку прапануецца:

  • атрымаць святога, які будзе духоўным спадарожнікам у малітве за памерлых,
  • прыняць адмысловую інтэнцыю за памерлых, да якой можна дадаць імёны блізкіх памерлых,
  • выбраць блізкую кожнаму форму малітвы, без лічыльнікаў і абавязковых адзнак (можна выбраць са спісу прапанаваных малітваў ці сваю форму малітвы: Ружанец, Вяночак да Божай Міласэрнасці, удзел у святой Імшы або малітву сваімі словамі).

Ніжэй можна знайсці «духоўныя падказкі»: «Пяць шляхоў дапамогі памерлым» і «Каб малітва была свядомай» — адказы на найбольш частыя пытанні.

Айцы марыяне запрашаюць усіх жадаючых да ўдзелу ў гэтай малітоўнай ініцыятыве дапамогі душам у чыстцы.

Абноўлена 27.10.2026 18:24
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа