Айцы марыяне запрашаюць на начное чуванне ў в. Росіца Верхнядзвінскага раёна Вiцебскай вобласці, дзе 2-3 жніўня адбудзецца ўшанаванне памяцi мучаніцкай смерці благаслаўлёных а. Юрыя Кашыры і а. Антонія Ляшчэвіча i святкаванне 20-й гадавiны iх беатыфiкацыi.
Аўтобусная пiлiгрымка з Мiнска адправiцца ў пятнiцу 2 жніўня ў 16.30 ад станцыі метро Усход, вяртанне ў суботу ў 21 гадзіну.
Прыкладны кошт 40 руб., дзецям — бясплатна, студэнтам — 20 руб.
Запiс i даведкi па тэл. +375 44 709 03 01 (Iрына Рубінава).
Росіца — маленькая вёсачка на паўночным ускрайку Беларусі, дзе два каталiцкiя святары Юрый i Антонiй, законнiкi з ордэну айцоў марыянаў, узiмку 1943 г. здейснiлi свой чалавечы i святарскi подзвiг, пайшоўшы разам з атэiстамi i вернiкамi, католікамi і праваслаўнымi, у полымя, распаленае фашысцкімі карнiкамi.
Росiца — благаслаўлёнае месца, месца сведчання любові, якая мацнейшая за нянавісць, мацнейшая за смерць.
Тут месца асаблiвай споведзi, асаблiвай падзякi за дар жыцця, асаблiвай малiтвы — малiтвы за жывых i памерлых, за сваiх родных, што згараюць у агнi хваробы цi залежнасцi, за нашых святароў, што вядуць нас да Бога.