Пошук

10.07.2019 16:17   Catholicnews.by / Catholic.by

31 ліпеня з Друі — духоўнай «калыскі» супольнасці марыянаў у Беларусі — скіруецца пешая пілігрымка ў Росіцу, да месца мучаніцкай смерці благаслаўлёных марыянаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры, якія прынялі жудасную смерць разам са сваімі парафіянамі.

Арганізатары запрашаюць усіх жадаючых далучыцца да трохдзённай пілігрымкі і ўзяць удзел ва ўрачыстасцях, якія пройдуць у Росіцы ў гонар благаслаўлёных Антонія і Юрыя, святароў і мучанікаў, 2–3 жніўня. У якасці духоўнага натхнення для пілігрымаў арганізатары прыводзяць словы папы Францішка:

«Трэба ўстаць з канапы, абуцца і вырушыць у дарогу разам з Езусам».

Запіс у пілігрымку па тэл:

Абноўлена 10.07.2019 16:42
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.