Пошук

28.08.2024 11:03   Тэкст і фота: Жанна Закрэўская / Kascelmery.by

З 19 па 24 жніўня ў Друі (Віцебская дыяцэзія, Мёрскі дэканат) праходзіў мастацкі пленэр, які ў гэтым годзе сабраў не толькі майстроў пэндзля і алоўка, але і фотамастакоў.

Як паведамляецца на сайце парафіі Унебаўзяцця Найсвяценйшай Панны Марыі ў Мёрах Kascelmery.by, у нядзелю 25 жніўня ў старадаўнім кляштары пры касцёле дзейнічала выстава работ мастакоў, якая завяршылася падвядзеннем вынікаў працы.

Мастацкія пленэры пры друйскім касцёле па ініцыятыве былога пробашча парафіі ксяндза каноніка Сяргея Сурыновіча ладзяцца штогод, пачынаючы з 2015 года. Мэта пленэру — наладжванне дыялогу паміж рэлігіяй і мастацтвам. Цяперашні пробашч парафіі — ксёндз Вячаслаў Адамовіч — працягнуў гэтую важную ў культурным і рэлігійным плане справу.

На пленэр сёлета прыехалаі восем мастакоў з розных куткоў Беларусі. Штодня яны працавілі над сваімі карцінамі.

Кожны ствараў у сваёй тэхніцы і мастацкім жанры, але агульнай рысай для ўсіх мастакоў стала тое, што кожны з іх за час пленэру намаляваў друйскі касцёл. Вельмі цікава было пабачыць, як выглядае святыня вачыма розных мастакоў.

Напрыканцы тыдня да пленэру далучыліся фотамастакі, якія здымалі прыгожыя краявіды і «палявалі» за цікавымі момантамі з жыцця Друі. Вынікі іх працы можна будзе ўбачыць пазней, калі будуць апрацаваныя і надрукаваныя фотаздымкі.

У межах пленэру была арганізавана выстава работ заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Барыса Аракчэева «Палітры лета.

Мастацкі пленэр — гэта не толькі праца, але і культурны адпачынак.

Для ўдзельнікаў пленэру была зладжана экскурсія па Друі, а таксама ў Ідолту і Мілашова, дзе мастакі, між іншым, пазнаёміліся з гісторыяй каталіцкіх святынь.

У друйскім касцёле прайшла музычная вечарына Алеся Лася, які таксама ўдзельнічаў у пленэры і стварыў шэраг цікавых прац.

Пасля завяршэння пленэру мастакі выказалі словы ўдзячнасці ксяндзу Вячаславу Адамовічу за арганізацыю імпрэзы і за магчымасць культурнага і духоўнага ўзрастання.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.