28 снежня ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску адкрылася выстава «Сярэднявечныя святыні Славакіі».
Падчас адкрыцця да прысутных з прамовамі звярнуліся пробашч Залатагорскай парафіі ксёндз канонік Юрый Санько і пані Катарына Жакава, Часовы павераны ў справах Славакіі ў Рэспубліцы Беларусь.
Дыпламат падкрэсліла, што на выставе прадстаўлены не славутыя касцёлы Славакіі, а страдаўнія святыні з «глубінкі»: з невялікіх мястэчак і вёсак, а таксама гатычныя касцёлы, схаваныя ў гарах, у Татрах.
Удзельнікі мерапрыемства паслухалі калядкі на беларускай мове, музыку славацкіх і беларускіх кампазітараў і вершы на славацкай мове, якія ўсе зразумелі без перакладу.
Выстава, арганізаваная ў залатагорскай святыні, падкрэслівае паўсюднасць Касцёла і духоўнае багацце, якое мы маем і павінны захоўваць.
Пасля адкрыцця выставы ўдзельнікі мелі магчымасць сагрэцца традыцыйнай славацкай гарбатай.
Выстава «Сярэднявечныя святыні Славакіі» будзе адкрытая да канца студзеня 2025 года. Наведаць яе могуць усе ахвотныя ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) ў Мінску па адрасе: пр-т Незалежнасці, 44 А.