Арцыбіскуп Паола Пецы. Фота Vatican Media
2 мая Апостальская Сталіца апублікавала паведамленне адносна каталіцкай супольнасці ў Расійскай Федэрацыі. Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, Папа Леў XIV прыняў просьбу арцыбіскупа Паоло Пеццы аб адстаўцы ад пастырскага кіравання архідыяцэзіяй Маці Божай у Маскве ў адпаведнасці з канонам 401 § 2.
Арцыбіскуп Паоло Пеццы нарадзіўся ў 1960 годзе ў Італіі. Пасля атрымання адукацыі ў Рыме і прыняцця святарскага пасвячэння ў 1990 годзе ён прыехаў у Расію. Значны час яго душпастырскай працы быў звязаны з Сібір'ю. У кастрычніку 2007 года ён быў прызначаны ардынарыем архідыяцэзіі з цэнтрам у Маскве, якой кіраваў да 2 мая 2026 года. Падчас свайго біскупскага служэння ён таксама некалькі разоў узначальваў Канферэнцыю Каталіцкіх Біскупаў Расіі.
Паводле канона 401 § 2, «дыяцэзіяльнаму біскупу, які па стане здароўя або па іншых важных прычынах не здольны выконваць свае абавязкі, настойліва прапануецца падаць прашэнне аб адстаўцы».
Адначасова было абвешчана аб тым, што Святы Айцец прызначыў апостальскім адміністратарам дапаможнага біскупа архідыяцэзіі Мікалая Дубініна OFMConv, на якога тым самым усклаў часовае кіраванне дыяцэзіяй.
У дакуменце, распаўсюджаным Залай Друку, падкрэсліваецца, што новы кіраўнік будзе выконваць свае абавязкі ў статусе апостальскага адміністратара «sede vacante» (на час адсутнасці дыяцэзіяльнага біскупа) гэтай жа касцёльнай адзінкі. Гэта азначае, што прызначэнне дзейнічае да моманту абрання пастаяннага пастыра.
Крыху гісторыі
Рашэнне з боку біскупаў аб адстаўцы з-за стану здароўя або іншых важных прычын, якія перашкаджаюць ім выконваць сваё служэнне, у апошні час стала сустракацца ўсё часцей. У сувязі з гэтым у лістападзе 2014 годзе Папа Францішак зацвердзіў «Палажэнне аб адстаўцы дыяцэзіяльных біскупаў», у якім ён спаслаўся на Дэкрэт II Ватыканскага Сабору Christus Dominus «Аб служэнні біскупаў». У ім Пантыфік заахвочвае вернікаў ставіцца да свайго былога пастыра з салідарнасцю і зразуменнем і аказваць яму дапамогу, згодна з патрабаваннямі міласэрнасці і справядлівасці.
Калі просьба біскупа аб адстаўцы прынята Папам, ён захоўвае за сабою тытул біскупа эмэрыта сваёй дыяцэзіі і пры жаданні можа захаваць месца жыхарства ў гэтай дыяцэзіі. Канферэнцыя біскупаў павінна паклапаціцца аб тым, каб яму быў забяспечаны належны і дастойны догляд, прычым абавязкі ў першую чаргу па яго догляду ўскладаюцца на тую дыяцэзію, якой ён служыў (кан. 402).

Пасля таго, як біскупская катэдра становіцца вакантнай, прыпыняецца ўлада генеральнага і біскупскага вікарыяў, калі яны не маюць біскупскага пасвячэння (кан. 481 § 2). Спыняецца дзейнасць прэзбітэрскай рады; яго абавязкі выконвае калегія кансультантаў (кан. 501 § 2); спыняе сваё існаванне пастырская рада дыяцэзіі (кан. 513 § 2); дзейнасць рады па эканамічных пытаннях свю дзейнасць працягвае. Таксама захоўваюць свае пасады канцлер, натарыусы і сакратары курыі (кан. 485), эканом дыяцэзіі (кан. 494 § 2), судовы вікарый і суддзі касцёльнага суда (кан. 1422).
Згодна з літургічнымі нормамі, у перыяд sede vacante, калі быў прызначаны апостальскі адміністратар, у Эўхарыстычнай малітве ўспамінаецца яго імя да таго, як вызначаны Папам дыяцэзіяльны біскуп уступіць на пасаду.








