Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Ёахім Майснер адчувае сябе браслаўчанінам
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
22.08.2009 14:27
22 жніўня 2009 г. за некалькі хвілін да святой Імшы з каранацыяй абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў арцыбіскуп Кёльнскі кардынал Ёахім Майснер даў невялікае інтэрв’ю прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі.

На пытанне журналістаў, ці ўпершыню нямецкі іерарх мае гонар каранаваць абраз, а таксама якое значэнне мае такая важная падзея для святара, кардынал адказаў: «Цырымонію каранацыі я здзяйсняю не ўпершыню. Да гэтага ў Польшчы я ўскладаў кароны на фігуру. Каранацыя — гэта вельмі важны знак. Бог карануе Марыю, якая з’яўляецца чалавекам, а значыць блізкай асобай, якая сапраўды можа нам дапамагчы. Як піша Апостал Пётр, вы з’яўляецеся каралеўскім народам. Сёння, карануючы Марыю, мы не толькі з’яўляемся ўдзельнікамі гэтай цырымоніі, але таксама разам з Ёй становімся нібы каранаванымі. Таму з вялікай удзячнасцю мы павінны прыняць гэты дар ад Бога».

Нямецкі іерарх па просьбе журналістаў падзяліўся сваімі ўражаннямі ад прабывання ў Браславе, дзе ў гэтыя дні сабраліся прадстаўнікі розных культур і народаў. «Каталіцкі Касцёл, — падкрэсліў арцыбіскуп, — з’яўляецца міжнародным Касцёлам. Тут, у Браславе, пануе атмасфера, цалкам характэрная для Каталіцкага Касцёла. І безумоўна я адчуваю сябе тут, як дома, хоць у Беларусі прабываю ўпершыню. Учора ў 15.30 я прыляцеў сюды з Будапешта. Чаму я адчуваю сябе тут як дома? Мясцовыя жанчыны ў хустачках нагадваюць мне маю маму. Я прыпамінаю сваё дзяцінства, якое прайшло ў Сілезіі. Мястэчка, у якім я нарадзіўся, называецца Брэслаў. Яно сугучна з назвай гэтага горада — Браслаў. Як брэслаўчанін, я адчуваю сябе тут браслаўчанінам».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў