Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Ёахім Майснер прыбыў у Браслаў
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
21.08.2009 23:19
21 жніўня 2009 г. у Браслаў прыбыў арцыбіскуп Кёльнскі кардынал Ёахім Майснер. Сардэчнай усмешкай нямецкі іерарх прывітаў біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна, генеральнага настаяцеля Таварыства Боскага Збаўцы кс. Анджэя Урбанскага SDS (Рым) і прысутнае духавенства.

Па запрашэнні беларускіх біскупаў кардынал Майснер узначаліць цырымонію каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай, якая адбудзецца ўжо заўтра, 22 жніўня.


Кардынал Ёахім Майснер (Joachim Meisner) нарадзіўся 25 снежня 1933 г. у Брэслаў (Вроцлаў) (Германія, сёння — Польшча). Святарскае пасвячэнне атрымаў 22 снежня 1962 г. у Эрфурце (Германія).

З 17 сакавіка 1975 г. па 22 красавіка 1980 г. — тытулярны біскуп Віны і дапаможны біскуп Апостальскага адміністратара Эрфурта і Майнінгена.

З 22 красавіка 1980 г. па 20 снежня 1988 г. — біскуп Берліна.

З 2 лютага 1983 г. — узведзены да кардынальскай годнасці.

20 снежня 1988 г. кардынал Майснер быў прызначаны арцыбіскупам Кёльнскім.

Быў адным з кардыналаў-выбаршчыкаў, якія прымалі ўдзел у папскім канклаве 2005 г., які абраў Папу Рымскага Бэнэдыкта XVI.

Кардынал Ёахім Майснер з’яўляецца даўнім і верным сябрам Святога Айца Бэнэдыкта XVI.

Фота кс. А. Амяльчэні

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў