Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Браслаў: апошнія моманты падрыхтоўкі да ўрачыстасці
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
21.08.2009 22:12
Вось і надышоў дзень, адзначаны Богам у гісторыі Браслава. Сёння, 21 жніўня 2009 г., распачынаюцца ўрачыстыя набажэнствы з нагоды каранацыі абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў. Малітоўная падрыхтоўка ў парафіях дыяцэзіі распачалася яшчэ год таму. За гэты час у самой браслаўскай парафіі адбыліся таксама рэкалекцыі для розных групаў вернікаў, фестываль песні, пленэры, навучанне яхт-спорту, а 19 жніўня ў Браславе распачалася IV Дыяцэзіяльная сустрэча моладзі, якая папярэднічае самой урачыстасці.

У гэтыя хвіліны адбываюцца апошія прыгатаўленні ў касцёле і на караблі. Як вядома, алтар уяўляе сабой карабель, а каранацыя цудадзейнага абраза адбудзецца на яхце. Моладзь дапамагае ў арганізацыі правапарадку, упрыгожванні касцёла і наваколля. Прыходзяць пілігрымы, прыязджаюць госці. Кожнаму, хто ў гэтыя дні трапіў у Браслаў, службы парадку і мясцовая міліцыя дапамогуць знайсці шлях да касцёла. Горад і яго жыхары таксама рыхтуюцца да свята.

І няхай жа ў гэтыя дні кожны знойдзе свой шлях да Бога і з дапамогай Маці Божай мужна крочыць па ім.

Святлана Бурлевіч
 
  
 
  

  

 
 
  
 
 
  
 
  
 
 
  
 
Фота кс. А. Амяльчэні

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў