Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
IV Дыяцэзіяльная сустрэча моладзі ў Браславе: духавенства супраць свецкіх
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
21.08.2009 20:00
«На Беларусі Бог жыве» — сцвярджаў Уладзімір Караткевіч. Сёння гэтыя словы ўсё часцей можна пачуць з вуснаў каталіцкай моладзі. Бо Касцёл — гэта вернікі ўсяго свету і кожнай краіны паасобку. Гэта ўсе парафіяне беларускіх дыяцэзій, гэта я і ты, гэта кожны, хто верыць ва Усемагутнага Бога і давяраецца Яго бязмежнай міласэрнасці. Але пра тое, што Бог жыве ў нас, сведчыць таксама і актыўнае жыццё Касцёла. І сёння ўсё часцей можна заўважыць, як Касцёл выходзіць па-за межы парафій і на ўвесь свет кажа пра Хрыста. Не толькі словамі, але радасцю і любоўю, якой хоча падзяліцца з кожным.

У 2006 г. у Браславе ўпершыню адбылася сустрэча моладзі Віцебскай дыяцэзіі. І ўжо тады ўзнікла адна з яе добрых традыцый: футбольны матч «Духавенства — свецкія». IV Дыяцэзіяльная сустрэча моладзі не стала выключэннем. І святары, і клерыкі аб’ядналі свае сілы супраць каманды моладзі. Матч адбываўся (як і заўсёды) на гарадскім стадыёне, таму паглядзець на ігру і пабалець за каманды прыйшлі таксама і гаражане. А гэта ж насамрэч вельмі цікава і захапляльна: паглядзець на святароў з іншага боку, убачыць іх у нязвыклым відзе дзейнасці. Убачыць іх не ў сутанах, альбах ды начышчаных ботах, а ў шортах, футболцы і пазычаных у кагосьці кедах.

Праўда, сёлета адна з традыцый была парушана: перамогу атрымалі не як зазвычай духоўнікі, а каманда моладзі з лікам 7:4. Але вось цікава: ёсць перамога, але няма пераможаных, бо так заўсёды, калі з намі Бог.

А калі вы яшчэ не зразумелі, як мой уступ звязаны з футбольным матчам, то запрашаю вас на сустрэчу моладзі ў Браслаў у наступным годзе, каб адчуць, што Касцёл на Беларусі жыве!

Святлана Бурлевіч
 
 
  
 
 
 
 
 
  
 
 
Фота кс. А. Амяльчэні
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў