Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У санктуарый Маці Божай Валадаркі азёраў упершыню вырушыла пілігрымка з Глыбокага
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
21.08.2014 10:52

20 жніўня 2014 г. у санктуарый Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе вырушыла пілігрымка з Глыбокага, якая аб’яднала вернікаў з Празарокаў, Полацка, Варапаева, Барысава, Паставаў, Канстанцінава. Гэтая першая пешая пілігрымка ў Браслаўскі санктуарый у гісторыі глыбоцкай парафіі.

Як паведамляе catholicnews.by, шматлікія “ветэраны” беларускіх пілігрымак сабраліся ў мясцовым касцёле на ранішнюю святую Імшу, пасля якой 50 удзельнікаў разам з кс. Вячаславам Пялінкам вырушылі ў шлях.

Праз некалькі кіламетраў ад горада жыхары в. Мярэцкія арганізавалі для пілігрымаў сняданак. Таксама па дарозе вернікі сустрэлі дзяцей з дзіцячага садка гэтай вескі, якія, хоць не разумеючы, куды і дзеля чаго ідуць гэтыя людзі, шчыра віталі іх. Мужчына пачаставаў пілігрымаў яблыкамі. У в. Савуткі вернікі затрымаліся на адпачынак і пасілак каля хаты сям’і Губскіх, якія кожны год дазваляюць пілігрымам адпачыць на сваёй тэрыторыі і частуюць іх. У Шаркаўшчыне іх сустрэлі і размеркавалі на начлег пробашч мясцовай парафіі кс. Крыштаф Сілкоўскі разам з парафіянамі.

(AG)

 

Фота catholicnews.by

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў