Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Браславе прайшла сустрэча моладзі Віцебскай дыяцэзіі
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
10.08.2014 22:26

З 7 па 9 жніўня 2014 г. у Браславе праходзіла сустрэча моладзі Віцебскай дыяцэзіі. У сустрэчы пад назвай “Крылы душы”, якую праводзілі айцы марыяне Аляксандр Жарнасек і Міхал Цвячкоўскі, прымалі ўдзел маладыя вернікі Віцебскай дыяцэзіі, а таксама госці з іншых дыяцэзій Беларусі – у цэлым больш за 200 чалавек.

Праграма была даволі насычанай, уключала малітву, катэхезы і супольныя набажэнствы. На сустрэчы айцам марыянам дапамагала група аніматараў – хлопцаў і дзяўчат, якія рыхтавалі спеў, музычнае суправаджэнне і тэатральныя пастаноўкі. Гурт “Рыбы” зладзіў на другі дзень сустрэчы адмысловы хрысціянскі канцэрт.

“Я ў захапленні ад нашай моладзі, - прызнаўся а. Міхал Цвячкоўскі. - Выразна бачна па іх, што яны хочуць слухаць пра Хрыста і хочуць перажыць сустрэчу са Збаўцам. Я спавядаў многіх на сустрэчы і магу сказаць, што ўзровень перажывання сакрамэнту пакаяння ў маладых людзей вельмі глыбокі. Адзінае, на што хацелася б звярнуць увагу – гэта на больш грунтоўную падрыхтоўку моладзі ў парафіях. Думаю, нашым душпастырам варта звярнуць на гэта ўвагу”.

“Ад душпастыра шмат што залежыць: і арганізацыя, і асабісты прыклад малітвы, і якасная сакрамэнтальная паслуга ў парафіі. Хацелася б, каб на такія сустрэчы моладзь прыязджала разам са сваімі душпастырамі”, - выказаў думку а. Аляксандр Жарнасек.

Аніматар Юлія Коц з Мінска распавяла: “Я ўпершыню прымаю ўдзел у сустрэчы моладзі як аніматар. Гэта надзвычай цікава - дапамагаць святару сваім служэннем. Канешне, для гэтага трэба мець неабходныя здольнасці і таленты, напрыклад, іграць на інструменце, спяваць. Але галоўнае, думаю, - гэта перадусім самому перажыць сустрэчу з Хрыстом”.

На другі дзень сустрэчы адбылася малітва аб духоўным і фізічным аздараўленні. Айцец Аляксандр Жарнасек на пачатку зазначыў, што важна разумець, што святар сам па сабе не з’яўляецца лекарам - душу і цела чалавека лечыць сам Езус. “Паглядзіце на мае рукі. Гэта самыя звычайныя рукі, яны не ўмеюць лячыць. Але кожны з вас можа прасіць аб ласцы аздараўлення праз пасрэдніцтва святара”, - дадаў а. Аляксандр Жарнасек.
 
Перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам жадаючыя падыходзілі да святароў і разам з імі маліліся, святары ўскладалі рукі ім на галовы і прасілі аб дары аздараўлення.

Развітваючыся з удзельнікамі сустрэчы, айцец Аляксандр Жарнасек заклікаў: “Памятайце, што вы вяртаецеся ў свет, які будзе варожа ставіцца да вашага светапогляду, да вашага выбару Хрыста. Таму будзьце да гэтага гатовыя і не занядбоўвайце сваіх рэлігійных абавязкаў”. “Трывайце ў адным духу, хадзіце штонядзелю ў касцёл, чытайце Святое Пісанне і жывіце сакрамэнтамі”, - пажадаў святар.

Паводле catholicnews.by

(AG)

 
Фота catholicnews.by

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў