Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У парафіі Святога Духа ў Віцебску цэлебраваў прыміцыйную Імшу кс. Аляксей Ляшко
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
04.08.2014 16:06

3 жніўня 2014 г. у парафіі Святога Духа ў Віцебску адбылася прыміцыйная Імша кс. Аляксея Ляшко, першага за многія дзесяцігоддзі святара з Віцебска. Прэзбітэрскае пасвячэнне кс. Аляксею Ляшко ўдзяліў 31 мая гг. біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

Святар нагадаў падчас Імшы пра тое, як калісьці збіраліся на катэхезу для моладзі, рыхтавалі і ўпрыгожвалі капліцу да святаў, працавалі на будаўніцтве святыні, а зараз, як адзначыў, ён вярнуўся ў родную парафію, каб сведчыць аб любові Бога да кожнага чалавека.

Напрыканцы Імшы, паведамляе catholicnews.by, кс. Аляксей Ляшко ўдзяліў прысутным прыміцыйнае благаслаўленне.

Новапрэзбітэр Аляксей Ляшко нарадзіўся ў 1980 годзе, скончыў сярэднюю школу і паступіў на юрыдычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава. Паспяхова скончыў навучанне ў ВНУ і пасля перыяду працы ў 2003 г. быў залічаны на першы курс Вышэйшай духоўнай семінарыі ў горадзе П’ячэнца ў Італіі. Ксёндз Аляксей Ляшко – першы каталіцкі святар за многія дзесяцігоддзі, які паходзіць з самога Віцебска: усе маладыя святары Віцебшчыны паходзяць з іншых раёнаў вобласці і краіны.

(AG)

 

Фота catholicnews.by

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў