Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рэкалекцыі для моладзі «Аазіс жыцця» адбыліся ў Докшыцах
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
04.08.2014 12:26

З 23 па 31 ліпеня 2014 г. у докшыцкай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (Віцебская дыяцэзія) прайшлі рэкалекцыі “Аазіс жыцця”. Рэкалекцыі, якія адбыліся ўжо не ўпершыню і карыстаюцца вядомасцю, правёў брат Віталь Юркевіч з дапамогай сясцёр адаратарак Крыві Хрыста з гэтай парафіі, у іх прынялі ўдзел 60 чалавек разам з аніматарамі з Наваполацка, Слоніма, Маладзечна, Гродна, Докшыц і Докшыцкага раёна.

Удзельнікі разважалі над тэмай “Прыміце Духа Святога і будзьце Яго сведкамі”. Дапамогай сталі канферэнцыі, якія распавядалі пра стварэнне свету, грэх, збаўленне, тлумачылі дары Святога Духа. Штодзённыя малітвы праслаўлення дапамагалі выхоўваць у моладзі павагу да Айца Нябеснага, а таксама вучылі дзякаваць Яму. Вельмі цікавым для ўдзельнікаў было знаёмства з экуменічнай малітвай Тэзэ. Спачатку ў іх была магчымасць даведацца пра гісторыю гэтай французскай вёскі, яе жыхароў і братоў, якія там працавалі і працуюць зараз, а потым памаліцца гэтай малітвай.

У чаргаванні з малітвамі праводзіліся вясёлыя вечары. Адным з самых цікавых быў рэтра-вечар, адпаведную атмасферу дапамагалі стварыць арыгінальныя касцюмы, тэматычная музыка і танцы. Майстар-класы ў розных кірунках спрыялі развіццю талентаў моладзі. Паход на возера стаў сапраўдным выратаваннем у летнюю спякоту.  

“Усе гэтыя і шмат іншых заняткаў падводзяць нас да такога выніку: дзякуючы гэтым рэкалекцыям мы сапраўды пазнаём веліч і моц Духа Святога, бо “такі Дух Святы, не лёгкі ветрык, а сапраўдны ўраган””, - адзначае Вераніка Далжук з Докшыц, удзельніца рэкалекцый.

(AG)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў