Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Вырушыла пілігрымка з Друі ў Росіцу
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
30.07.2014 12:11

Раніцай 30 ліпеня 2014 г. з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі вырушыла ў Росіцу XV пілігрымка. Шлях з Друі ў Росіцу заўсёды своеасаблівы для ўдзельнікаў, бо ў 1942 годзе ім прайшлі росіцкія благаслаўлёныя, каб праз год прыняць пакутніцкую смерць, да канца служачы як душпастыры парафіянам спаленай вёскі.

Аб гэтым нагадаў пілігрымам пробашч парафіі кс. Сяргей Сурыновіч, просячы іх маліцца за Друю, а таксама занесці ў Росіцу інтэнцыі парафіі, сярод якіх самай галоўнай з’яўляецца падрыхтоўка да святкавання 100-годдзя з часу нараджэння біскупа Чэслава Сіповіча, які заставаўся верным Беларусі і Друі на працягу ўсяго свайго жыцця. Святкаванні юбілею з часу нараджэння славутага парафіяніна пройдуць у апошнюю нядзелю жніўня.

Пілігрымка з Друі сабрала ўсе пакаленні вернікаў пад апекай айца марыяніна Канстанціна Анашкі і ксяндза Валерыя Марціноўскага. У ёй прымаюць удзел таксама навучэнцы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску і сёстры эўхарысткі з Друі Наталля Арлянковіч і Лілія Дарожка.

(AG)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў