Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Браславе больш за 150 удзельнікаў наведала рэкалекцыі цвярозасці
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
23.07.2014 16:53
У Браславе з 17 па 20 ліпеня прайшлі рэкалекцыі цвярозасці, на якіх прысутнічала больш за 150 удзельнікаў з розных гарадоў Беларусі, Расіі і Літвы. Сёлетнія рэкалекцыі былі юбілейнымі, бо праводзіліся ўжо ў дзясяты раз, паведамляецца на waladarka.by.

Удзельнікі мелі магчымасць сустрэцца з ардынарыем Віцебскай дыяцэзіі біскупам Алегам Буткевічам, які цэлебраваў у адзін з дзён рэкалекцый для іх святую Імшу.

Тэма сёлетніх рэкалекцый тычылася адзінства, супрацоўніцтва і супольнасці, што з’яўляецца вельмі важным для тых людзей, якія трапілі ў алкагольную залежнасць і жадаюць ад яе вызваліцца.

У трэці дзень рэкалекцый праводзіўся Крыжовы Шлях. Кожны дзень праводзіліся канферэнцыі, якімі кіравалі кс. Павел Кнурэк і а. Андрэй Бочар MS, апошні з іх і з’яўляецца арганізатарам рэкалекцый.

Апрача прабывання на малітвах і канферэнцыях удзельнікі мелі шчаслівую магчымасць сузіраць прыгажосць Браслаўшчыны, наведваючы возера, лес, мясцовую гару Маяк і Замкавую.

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў