Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
ІІІ Міжпарафіяльная пілігрымка ўдзельнікаў руху адновы і евангелізацыі прайшла ў Далёкіх
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
15.07.2014 11:03

11-12 ліпеня ў Далёкіх адбылася ІІІ Міжпарафіяльная пілігрымка ўдзельнікаў руху адновы і евангелізацыі. З нагоды сустрэчы Імшу ў касцёле святога Станіслава ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

У сустрэчы прынялі ўдзел госці з Глыбокага, Паставаў, Опсы і Пагошча са сваімі пробашчамі. З вернікамі з Лынтупаў удзельнікі падтрымлівалі духоўную сувязь.

Перад Імшой прадстаўнікі кожнай парафіі прэзентавалі сваю дзейнасць за год.

Пасля супольнай малітвы працаўнікі Далёкаўскага СДК прапанавалі забаўляльную праграму з песнямі, гульнямі і танцамі, падчас якой была магчымасць лепш пазнаёміцца  адзін з адным.

У другі дзень пілігрымкі адбылася сустрэча ў пяці суседскіх групах на тэму “Супрацоўніцтва”.

Рэлігійныя спевы, малітва, чытанне Слова Божага, чытанне з Дакументаў Другога Ватыканскага Сабору падводзілі прысутных да разважанняў аб тым, што такое сапраўдная дапамога, для чаго патрэбна супрацоўніцтва. Удзельнікі груп разам шукалі адказ на пытанне: “Што мы можам зрабіць, каб рэальна развіваць супрацоўніцтва паміж людзьмі?”, а потым, перад святой Імшой, у касцёле прэзентавалі свае напрацоўкі.

Толькі ў супрацоўніцтве і дапамозе адзін аднаму можна збудаваць адзінае Цела Хрыста – Касцёл – да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі сустрэчы.

Паводле catholicnews.by

(AG)

Фота catholicnews.by

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў