Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў парафіі Святога Духа ў Віцебску
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
07.04.2014 13:55

6 красавіка біскуп Віцебскі Алег Буткевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі вернікам парафіі Святога Духа ў Віцебску. Сённяшні біскуп, які з 2003 года нёс святарскае служэнне ў Віцебску, добра ведае парафію і, у сваю чаргу, вядомы парафіянам, а ў якасці ардынарыя наведаў гэты касцёл упершыню.

У прывітальнай прамове іерарх адзначыў, што ў сваім біскупскім служэнні шмат крокаў робіць упершыню, і яго першы крок – гэта “не толькі ўваход у гэтую святыню як біскупа, але таксама удзяленне сакрамэнту канфірмацыі выбраным вернікам, якія дапоўняць такім чынам сакрамэнт хросту, атрымаўшы дары Духа Святога”. Біскуп заклікаў прысутных маліцца, каб кандыдаты атрымалі гэтыя дары, і паведаміў, што ў іх інтэнцыі будзе складаць гэтую эўхарыстычную ахвяру.

Ардынарый узгадаў, што калісьці на месцы гэтай віцебскай святыні “былі лужы, а зараз стаіць прыгожы касцёл”; падзякаваў парафіянам за “малітву і адкрытае сэрца”.

У гаміліі біскуп Алег Буткевіч адзначыў, што “дары Духа Святога даюцца дзеля таго, каб яны прыносілі плён”. “На якую глебу трапіць гэты самы Божы Дух? Ці адаб’ецца, як ад сцяны, бо яна зацвярдзела, непрабівальная, альбо чалавек адкрые сваё сэрца?” – паставіў пытанні іерарх.

Напрыканцы Імшы ардынарый асвяціў крыжы, якія надзеў затым кожнаму з тых, хто прыняў сакрамэнт канфірмацыі, як напамін пра гэты важны ў іх хрысціянскім жыцці дзень.

Таксама ардынарый нагадаў, што Таццяна Дарафеева, якая з 2007 года з’яўляецца арганісткай і кіраўніком хору парафіі, адзначае сёлета 20-годдзе свайго творчага служэння ў Касцёле на Віцебшчыне, і ўручыў ёй ліст падзякі за працу для Касцёла. У 1994 годзе яна была ініцыятарам стварэння хора “Гасанна” пры парафіі Святой Барбары, на той час адзінай у Віцебску; была адказнай за працу зборнага хору Віцебскай дыяцэзіі на ўрачыстасці каранацыі абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе. Пробашч парафіі сальватарыянін а. Адам Квяткоўскі цэлебраваў Імшу менавіта ў інтэнцыі Таццяны Дарафеевай. Ад імя касцёльнага хору свайго кіраўніка павіншаваў харыст Пётр Цвячкоўскі.

Кацярына Лаўрыненка, AG

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў