Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Алег Буткевіч прызначыў а. Аляксандра Жарнасека экзарцыстам дыяцэзіі
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
11.03.2014 11:19

Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч 11 сакавіка прызначыў марыяніна а. Аляксандра Жарнасека з парафіі Св. Юзафа ў Оршы экзарцыстам дыяцэзіі. Да гэтага часу Віцебская дыяцэзія не мела свайго экзарцыста.

Цяпер, як паведамляе catholicnews.by, а. Аляксандр Жарнасек будзе прымаць ахвотных у сваёй парафіі па адрасе: Орша, вуліца Савецкая, 6, тэлефон: (8–02161) 22441.

Экзарцыст – святар, якому біскуп даручыў служэнне малітвай-экзарцызмам. Экзарцызм — малітоўны зварот да Бога з просьбай вызваліць апантаную асобу ад уплыву злога духа.

Айцец Аляксандр Жарнасек родам з Наваполацка, пасля заканчэння школы ўступіў у супольнасць айцоў марыянаў Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, служыў у парафіях Жодзіна і Мінска. Праводзіць у Оршы сустрэчы “Вінаграднік”, наведвае кожны тыдзень аршанскую турму.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў