Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Віцебскі на пенсіі Уладзіслаў Блін абраны Чалавекам года Віцебска-2013
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
06.02.2014 11:54

Інтэрнэт-выданне “Народныя навіны Віцебска” падвяло вынікі галасавання, у адпаведнасці з якім Чалавекам года Віцебска-2013 чытачы абралі Уладзіслава Бліна — першага біскупа Віцебскай дыяцэзіі, які быў прызначаны на гэтую пасаду 13 кастрычніка 1999 года дэкрэтам Папы Яна Паўла ІІ.

У час, калі біскуп Уладзіслаў Блін быў ардынарыем, у дыяцэзіі былі ўзведзены новыя касцёлы: толькі ў Віцебску іх было пабудавана тры. Па стане здароўя першы кіраўнік дыяцэзіі быў вымушаны падаць у адстаўку, і 25 лютага 2013 г. Папа Бэнэдыкт XVI задаволіў яго прашэнне.

За біскупа Віцебскага на пенсіі Уладзіслава Бліна прагаласавалі 1194 чалавекі, што склала 53%.

Усяго ў галасаванні прынялі ўдзел 2265 чалавек — рэкордная колькасць за шэсць гадоў існавання намінацыі ў віцебскім інтэрнэт-выданні. Другім стаў вядомы віцебскі доктар Ігар Пастноў, які набраў 636 галасоў, або 23%.

Паводле news.vitebsk.cc

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў