Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Алег Буткевіч узначаліў у віцебскай парафіі першую Імшу пасля пасвячэння
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
20.01.2014 14:20

19 студзеня біскуп Алег Буткевіч узначаліў у парафіі Св. Антонія Падуанскага ў Віцебску, дзе 10 гадоў выконваў абавязкі пробашча, сваю першую нядзельную Імшу пасля біскупскага пасвячэння, якое адбылося 18 студзеня.

Парафіяне сардэчна прывіталі біскупа хлебам і соллю, выказаўшы пашану і любоў да свайго пастыра.

Імшу разам з біскупам канцэлебравалі часовы адміністратар парафіі кс. Яўген Міхайлаў, кс. Юрый Жаўняровіч, кс. Юрый Вільк.

У гаміліі біскуп заклікаў кожнага верніка задумацца над пытаннем: “Навошта я прыходжу ў касцёл?” “Каб прынесці свае праблемы, цяжкасці і скласці Яму як ахвяру на алтар, а таксама падзяку? Але гэтага мала. Я мушу ісці сюды, бо мяне тут Нехта чакае і любіць”, - падкрэсліў новы ардынарый Віцебскі і дадаў, што кожны павінен заставацца верным Богу, быць хрысціянінам, а гэта значыць быць з Хрыстом, яднацца з Ім падчас Эўхарыстыі.

Нягледзячы на нязручныя ўмовы, выкліканыя рэканструкцыяй касцёла, у часовай капліцы сабралася шмат вернікаў і гасцей з іншых парафій Віцебска, а таксама з Браслава  - малой радзімы біскупа Алега Буткевіча.

На заканчэнне Імшы новы ардынарый удзяліў біскупскае благаслаўленне ўсім вернікам.

Пасля літургіі моладзь і старэйшыя парафіяне разам з дзецьмі горача прывіталі і павіншавалі свайго былога пробашча з прызначэннем на пасаду біскупа Віцебскай дыяцэзіі, падарылі яму святочны канцэрт і свае падарункі.

Вольга Шыдлоўская

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў