Першая Кантакты Мапа
Новы абраз Валяр'яна Янушкевіча ў Наваполацку
21.06.2010 12:50

Мастак Валяр'ян Янушкевіч — аўтар многіх цікавых абразоў. Ягоны абраз росіцкіх мучанікаў ужо трывала асацыіруецца ў нашым успрыманні з росіцкай трагедыяй. Полацкі касцёл святога Андрэя Баболі ўпрыгожваюць абраз Маці Божай з Дзіцяткам і самога св. Андрэя Баболі. Творчасць мастака ярка праявілася выразнымі творамі сакральнага мастацтва ў касцёле святога Роха, на Залатой Горцы ў Мінску. Год таму ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса Пана ў Наваполацку з’явіўся абраз Святой Тройцы, а месяц таму ў гэтай жа святыні парафіяне з радасцю, здзіўленнем і захапленнем убачылі новы твор мастака — абраз Апошняй Вячэры.

Выкананы ў тэхніцы барэльефа і змешчаны ў галоўным алтары, ён прыцягвае да сябе ўвагу верніка адразу ж, як толькі ён пераступае парог гэтай святыні. Прыцягвае да сябе ўвагу і дапамагае ў малітве, годным перажыванні святой Эўхарыстыі.

20 чэрвеня 2010 г. гэты абраз асвяціў біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін, жартаўліва заўважыўшы напрыканцы набажэнства, што ён ахвотна служыў бы ў гэтым касцёле вікарыем — такі ён прыгожы. У гаміліі на святой Імшы Апостальскі Візітатар для Грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек гаварыў пра тое, наколькі важна для верніка годнае перажыванне таямніцы Эўхарыстыі. Безумоўна, у гэтым наваполацкім католікам будзе заўсёды дапамагаць абраз Апошняй Вячэры Валяр'яна Янушкевіча.

І. Студзеньская

Фотарэпартаж
Bookmark and Share
 

 Архіў >>>

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
Запрашем у пілігрымку ў Капцёўку
Запрашаем дзяцей, моладзь, бацькоў і катэхетаў у аднадзённую пілігрымку ў Капцёўку (Гродзенская дыяцэзія), якая адбудзецца 19 верасня 2010 г. Пілігрымка з Гродна на пагорак Надзеі адбудзецца з нагоды новага навучальнага і катэхетычнага года, а яе дэвізам стануць словы «Марыя — наша настаўніца».
Падрабязней ...  
Парафія на Каменнай Горцы запрашае на набажэнствы ў гонар Маці Божай Будслаўскай

У капліцы на Каменнай Горцы ў Мінску 2-га чысла кожнага месяца ў 18.00 адбываюцца набажэнствы да Маці Божай Будслаўскай. У снежні гг. споўніцца два гады з таго часу, як парафіяне і вернікі іншых парафій атрымалі магчымасць маліцца перад копіяй абраза Маці Божай з будслаўскага санктуарыя.

Падрабязней ...  
Запрашаем катэхетаў Гродзенскай дыяцэзіі на рэкалекцыі
Аддзел навучання і выхавання пры курыі Гродзенскай дыяцэзіі сардэчна запрашае катэхетаў дыяцэзіі на рэкалекцыі перад распачаццем новага катэхетычнага года.
Падрабязней ...