Святая Імша Хрызма ў Віцебску |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
31.03.2010 16:57 |
Святой Эўхарыстыі папярэднічала адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і ружанцовая малітва за святароў Віцебскай дыяцэзіі з нагоды перажывання ў паўсюдным Касцёле Года святарства. У гаміліі біскуп Віцебскі падкрэсліў патрэбу радасці і аптымізму ў служэнні святара. Па словах іерарха, сучаснае грамадства чакае святара, прагне любові, прабачэння, радасці і дабрыні. Біскуп запэўніў святароў, што ён заўсёды адкрыты для кожнага з іх і гатовы прыходзіць з пастырскай падтрымкай. Акрамя гэтага, біскуп Уладзіслаў Блін падзякаваў душпастырам за іх руплівую працу, якая спрыяе развіццю дыяцэзіі. Падчас Імшы Хрызмы іерарх благаславіў алей для хворых, а таксама кансэкраваў хрызма. |
Фотарэпартаж |