Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Католікі Гомеля далучыліся да дабрачыннай акцыі ў падтрымку цяжкахворай дзяўчынкі
Беларусь - Пінская дыяцэзія
15.12.2016 15:08

250 тысяч долараў неабходна сабраць бацькам 3-гадовай Кіры Куруленка з Буда-Кашалёва: дзяўчынка хварэе на нейрабластому (4 стадыя) — гэта дзіцячы рак. Столькі грошаў неабходна для лячэння антыцеламі ў ізраільскай клініцы. Свой унёсак у выратаванне адзінага дзіцяці маладых бацькоў зрабілі і гомельскія католікі.

Да пробашча парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі кс. Славаміра Ляскоўскага звярнуліся валанцёры з просьбай нейкім чынам дапамагчы бацькам Кіры.

Так, у Трэцюю нядзелю Адвэнту валанцёры зладзілі дабрачынны кірмаш у касцёле. Акрамя гэтага на лячэнне Кіры былі накіраваны ўсе ахвяраванні, сабраныя пасля святых Імшаў у нядзелю. Напярэдадні святар заклікаў вернікаў збіраць багацце не на зямлі, а на Нябёсах, каб ахвяраванні былі шчодрымі, а таксама нагадаў, што міласціна пакрывае многія грахі.

У касцёле было сабрана каля 3,5 тысяч беларускіх рублёў. Больш за паўтары тысячы долараў парафія пералічыла на рахунак дзяўчынкі. Заўважым, што звычайна сума ахвяраванняў па нядзелях у гомельскай парафіі меншая ў пяць разоў.

На рахунак пасля шматлікіх акцый паступіла ўжо больш за 72 тысячы долараў, аднак каля 178 тысяч яшчэ неабходна сабраць.

Дзяўчынку чакае апошні, 6 блок хіміятэрапіі, а потым аперацыя, пасля якой адбудзецца трансплантацыя ствалавых клетак з высакадознай хіміятэрапіяй.

Дабрачынныя рахункі, на якія можна скіраваць фінансавую дапамогу, тут>>>

Паводле katolik-gomel.by
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Пінская дыяцэзія

28.03 10:52Рэха кінафестывалю «Магніфікат» прайшло ў Мазыры
24.03 12:57Зварот біскупа Пінскай дыяцэзіі Антонія Дзям’янкі з нагоды 85-й гадавіны смерці Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага
21.03 15:26Паслугі акалітату прынялі двое навучэнцаў пінскай семінарыі
08.03 10:00У пінскай семінарыі прайшла акцыя «Семінарыст на ўік-энд»
07.03 16:43У Жлобіне ў дзень парафільнага адпусту віншавалі з імянінамі біскупа Казіміра Вялікасельца (абноўлена)
01.03 11:23У Пінску і Мазыры адзначылі 30-годдзе святарства кс. Тадэвуша Воласа SCI
28.02 08:33Фотаздымкі Пінска часоў нямецкай акупацыі з выявамі страчаных сёння касцёлаў выстаўлены на eBay
20.02 16:24«Молімся, каб Бог паслаў нам сястру з Беларусі»: як працуюць і чым жывуць манахіні з Дома міласэрнасці ў Гомелі?
20.02 10:13Пінская семінарыя ладзіць акцыю «Семінарыст на ўікенд»
15.02 11:50Пінскі музей экспануе унікальны альбом з фотаздымкамі работ Гэлены Скірмунт з помнікамі сакральнага мастацтва