Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Брэсце запланавана будаўніцтва новай святыні
Беларусь - Пінская дыяцэзія
01.12.2015 10:01

Пачатак будаўніцтва каталіцкай святыні ў мікрараёне Рэчыца горада Брэста запланаваны на першую палову 2016 года. Касцёл будзе размешчаны на вуліцы Сонечнай.

Гэта будзе першая каталіцкая святыня ў мікрараёне з насельніцтвам 15 тыс. чалавек і чацвёртая – у горадзе, дзе 8,8% ад агульнай колькасці насельніцтва (па дадзеных на 2007 год) з’яўляюцца католікамі.
 
На дадзены момант праектныя працы знаходзяцца на стадыі завяршэння. Наступны этап – збор усіх неабходных дакументаў і пачатак будаўніцтва.

Узвядзенне святыні будзе ажыццяўляцца за спонсарскія сродкі і ахвяраванні вернікаў парафій горада.

Паводле brestcatholic.by

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.